Конкурс імя Андрэя Сценіна-2023 аб’явіў першыя вынікі прыёму работ

Уладальнік вышэйшай узнагароды конкурсу імя Сценіна – Гран-пры – атрымае прыз у памеры 700 тысяч рублёў.
Sputnik
МАСКВА, 20 сак – Sputnik. Завершаны прыём работ на дзевяты конкурс памяці Андрэя Сценіна, ваенкора медыягрупы "Россия сегодня", які загінуў пад Данецкам летам 2014 года.
Аргкамітэт конкурсу падводзіць першыя вынікі.
На творчае спаборніцтва ў 2023 годзе было пададзена каля трох тысяч работ з 50 краін. У топ-5 самых актыўных міжнародных удзельнікаў увайшлі фотарэпарцёры з Індыі, Бангладэш, Кітая, чацвёртае месца паміж сабой падзялілі журналісты Італіі і Францыі, пятае – Іспаніі і Ірана.
Расійскія журналісты таксама ў ліку найбольш актыўных удзельнікаў: колькасць заявак з рэгіёнаў і федэральнага цэнтра Расіі вырасла амаль удвая ў параўнанні з конкурсам мінулага года.
Пашырылася і геаграфія конкурсу: у 2023 годзе яна дапоўнілася заяўкамі фотарэпарцёраў з Ганы і Бурундзі. Афрыканскія журналісты – адны з найбольш актыўных удзельнікаў конкурсу імя Сценіна. З моманту старту конкурсу ў снежні 2014 года свае работы на конкурс адправілі фотарэпарцёры з 26 краін Афрыкі, што складае амаль палову ад агульнай колькасці дзяржаў афрыканскага кантынента.
Топ-3 лідары па колькасці заявак з краін Афрыкі за ўвесь час працы конкурсу склалі фатографы з Егіпта, ПАР і Нігерыі.
Сярод намінацый лідарства па колькасці работ захавала "Моя планета", за ёй ідуць "Портрет. Герой нашего времени", "Главные новости" і "Спорт".
Міжнароднае журы пачне працаваць у красавіку, шорт-ліст конкурсу будзе аб’яўлены ў сярэдзіне чэрвеня на рускай і англійскай версіях сайта.

Конкурс Андрэя Сценіна

Міжнародны конкурс фотажурналістыкі імя Андрэя Сценіна, арганізаваны медыягрупай "Россия сегодня" пад эгідай Камісіі РФ па справах ЮНЕСКА, ставіць сабе за мэту падтрымаць маладых фатографаў і прыцягнуць грамадскую ўвагу да задач сучаснай фотажурналістыкі. Гэта пляцоўка для маладых фатографаў – таленавітых, чулых і адкрытых да ўсяго новага, дзе яны звяртаюць нашу ўвагу на людзей і падзеі побач з намі.
Міжнароднымі інфармацыйнымі партнёрамі конкурсу сталі: інфармацыйнае агенцтва і радыё Sputnik (Міжнароднае), тэлеканал і партал RT (Міжнароднае), медыяхолдынг Independent Media (ПАР), агенцтва навін ANA (ПАР), Shanghai United Media Group (SUMG) (Кітай), інтэрнэт-партал газеты China Daily (Кітай), інтэрнэт-партал The Paper (Кітай), медыясетка Al Mayadeen (Ліван).
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
Конкурс памяці Андрэя Сценіна аб’явіў міжнароднае журы 2023 года
Гран-пры конкурсу Сценіна-2021 падзялілі рэпарцёры з Расіі і Турцыі
Інтэрнэт-карыстальнікі вызначылі лепшае фота на конкурсе Андрэя Сценіна