Новы зенітны полк у Лунінцы ўзмоцніць абараназдольнасць краіны – Хрэнін

Вайсковая частка размяшчаецца ў непасрэднай блізкасці ад мяжы рэспублікі з Украінай.
Sputnik
ЛУНІНЕЦ, 23 сак – Sputnik. Беларусь адэкватна рэагуе на сучасныя выклікі і пагрозы, сказаў журналістам міністр абароны Віктар Хрэнін перад уручэннем ключоў ад кватэр для вайскоўцаў новасфарміраванага зенітнага ракетнага палка, перадае карэспандэнт Sputnik.
Раней у студзені 2021 года Аляксандр Лукашэнка наведваў Лунінецкі раён. У ходзе рабочай паездкі ён азнаёміўся са станам ваеннай інфраструктуры.
Кіраўнік дзяржавы даў даручэнне сфарміраваць новае ваеннае падраздзяленне і забяспечыць ваеннаслужачым адпаведныя ўмовы нясення службы.
"Праз год мы бачым, што абстаноўка вакол нашай краіны не становіцца больш спакойнай. Ідзе актыўная мілітарызацыя Захаду: узрастае ваенны патэнцыял каля нашых меж. Нашпігоўваецца зброяй Украіна", - канстатаваў Віктар Хрэнін.
Паводле яго слоў, украінскае кіраўніцтва дэманструе непрадказальнасць дзеянняў, таму "мы вымушаны дзейнічаць адэкватна на тыя выклікі і пагрозы, якія могуць узнікнуць" у рамках гарантавання бяспекі краіны.
Пасля чаго дадаў, што з гэтай прычыны было прынята рашэнне на базе вайсковай часці ў Лунінцы стварыць новы зенітны ракетны полк.
Гэты полк знаходзіцца за 50 кіламетраў ад дзяржаўнай мяжы. Сюды перамешчаны самыя лепшыя спецыялісты. Яны абсталяваны сучасным узбраеннем. Тут створана добрая навучальная матэрыяльная база. Уладкаваны казармы для асабовага складу тэрміновай службы. Пабудаваны дом для сямей ваеннаслужачых, адзначыў Віктар Хрэнін.
Пры гэтым ён звярнуў увагу, што зенітны полк будзе гарантаваць бяспеку краіны са сваім заступленнем на баявое дзяжурства.
"Ужо зараз узмоцнены баявы патэнцыял Узброеных сіл. Павысіцца эфектыўнасць супрацьпаветранай абароны", - упэўнены кіраўнік абароннага ведамства.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
Беларускія лётчыкі адвялі самалёт ад населенага пункта – іх узнагародзілі
Стварэнне атрадаў народнага апалчэння адпрацуюць у Мінскай вобласці
Генштаб УС пасля тэракта ў Мачулішчах праверыў ахоўныя аб’екты