https://bel.sputnik.by/20230320/belaruskya-ltchyk-advyal-samalt-ad-naselenaga-punkta--kh-uznagarodzl-1073417977.html
Беларускія лётчыкі адвялі самалёт ад населенага пункта – іх узнагародзілі
Беларускія лётчыкі адвялі самалёт ад населенага пункта – іх узнагародзілі
Sputnik Беларусь
Курсант Ваеннай акадэміі выконваў вучэбна-трэніровачны палёт з інструктарам, праз 10 хвілін пасля ўзлёту пілоты сутыкнуліся з праблемай. 20.03.2023, Sputnik Беларусь
2023-03-20T16:16+0300
2023-03-20T16:16+0300
2023-03-20T16:16+0300
ваенныя самалёты
узброеныя сілы рэспублікі беларусь
беларусь
у беларусі
бяспека
навіны
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/09/18/1056710948_0:299:3111:2048_1920x0_80_0_0_a8b65ae41787ebbaadc105e0f4a728cd.jpg
МІНСК, 20 сак – Sputnik. Беларускія лётчыкі адвялі самалёт, у якога перастаў дзейнічаць рухавік, ад населенага пункта падчас выканання навучальна-трэніровачнага палёту, паведамілі ў Мінабароны.Лётчык-інструктар I класа Дзяніс Шкарэнда растлумачыў, што рухавік перастаў дзейнічаць на 10-й хвіліне вучэбна-трэніровачнага палёту, пасля чаго экіпаж распачаў спробу яго запусціць."Каб не марнаваць часу, прынялі рашэнне, як любы прафесіянал. Робім сваю працу і робім яе не дзеля ўзнагарод, а дзеля нашых людзей, дзеля краіны", - адзначыў інструктар.У Мінабароны не ўдакладнілі, калі і дзе адбыўся інцыдэнт. Тым часам, лётчыкаў, якія трапілі ў нестандартную сітуацыю, узнагародзіў у панядзелак, 20 сакавіка, міністр абароны Віктар Хрэнін. Інструктар узнагароджаны ордэнам "За асабістую мужнасць", а курсант – медалём "За адзнаку ў воінскай службе".Акрамя гэтага, кіраўнік абароннага ведамства ўручыў дзяржузнагароды вайскоўцам Узброеных сіл. Медалём "За выратаванае жыццё" ўдастоены прапаршчык Віталь Скарынка, які ў красавіку 2022 года выратаваў суседзяў ад пажару. У беларускай арміі гэта восьмы выпадак, калі вайсковец атрымлівае падобную ўзнагароду.Крушэнне самалёта ў БаранавічахНагадаем, 19 мая 2021 года самалёт Як-130 разбіўся пад Баранавічамі падчас выканання навучальна-трэніровачнага палёту. У выніку авіяцыйнага інцыдэнту загінулі маёр Андрэй Нічыпорчык і лейтэнант Мікіта Куканенка.Пілоты лідскай авіябазы сутыкнуліся ў небе над раённым цэнтрам з праблемай, калі перасталі дзейнічаць сістэмы кіравання, але дзякуючы прафесіяналізму і дакладным дзеянням змаглі адвесці шматтонную машыну ад жылой забудовы.Самалёт упаў паміж дамамі, і ў выніку ўдалося пазбегнуць ахвяр сярод цывільнага насельніцтва. Катапультаванне лётчыкаў адбылося адначасова з ударам аб зямлю, таму, на жаль, вайскоўцы загінулі.У маі 2022-га на месцы трагедыі быў адкрыты мемарыял загінулым лётчыкам, а пілотам пасмяротна прысвоілі званне "Герой Беларусі".>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьЧытайце таксама:
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/09/18/1056710948_158:0:2889:2048_1920x0_80_0_0_675ecf22ffc92013759861cf8a7493ec.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
ваенныя самалёты, узброеныя сілы рэспублікі беларусь, беларусь, у беларусі, бяспека, навіны
ваенныя самалёты, узброеныя сілы рэспублікі беларусь, беларусь, у беларусі, бяспека, навіны
Беларускія лётчыкі адвялі самалёт ад населенага пункта – іх узнагародзілі
Курсант Ваеннай акадэміі выконваў вучэбна-трэніровачны палёт з інструктарам, праз 10 хвілін пасля ўзлёту пілоты сутыкнуліся з праблемай.
МІНСК, 20 сак – Sputnik. Беларускія лётчыкі адвялі самалёт, у якога перастаў дзейнічаць рухавік, ад населенага пункта падчас выканання навучальна-трэніровачнага палёту, паведамілі ў Мінабароны.
"У мяне быў кантрольны палёт з інструктарам, перастаў дзейнічаць рухавік, мы пасадзілі яго (самалёт) на аэрадром. Я быў цалкам упэўнены ў сваім інструктары", - сказаў курсант авіяцыйнага факультэта Ваеннай акадэміі Уладзіслаў Цвірко, відэафрагмент з яго каментарыем апублікаваў Telegram-канал беларускага абароннага ведамства.
Лётчык-інструктар I класа Дзяніс Шкарэнда растлумачыў, што рухавік перастаў дзейнічаць на 10-й хвіліне вучэбна-трэніровачнага палёту, пасля чаго экіпаж распачаў спробу яго запусціць.
"Каб не марнаваць часу, прынялі рашэнне, як любы прафесіянал. Робім сваю працу і робім яе не дзеля ўзнагарод, а дзеля нашых людзей, дзеля краіны", - адзначыў інструктар.
У Мінабароны не ўдакладнілі, калі і дзе адбыўся інцыдэнт. Тым часам, лётчыкаў, якія трапілі ў нестандартную сітуацыю, узнагародзіў у панядзелак, 20 сакавіка, міністр абароны Віктар Хрэнін. Інструктар узнагароджаны ордэнам "За асабістую мужнасць", а курсант – медалём "За адзнаку ў воінскай службе".
Акрамя гэтага, кіраўнік абароннага ведамства ўручыў дзяржузнагароды вайскоўцам Узброеных сіл. Медалём "За выратаванае жыццё" ўдастоены прапаршчык Віталь Скарынка, які ў красавіку 2022 года выратаваў суседзяў ад пажару. У беларускай арміі гэта восьмы выпадак, калі вайсковец атрымлівае падобную ўзнагароду.
Крушэнне самалёта ў Баранавічах
Нагадаем, 19 мая 2021 года самалёт Як-130 разбіўся пад Баранавічамі падчас выканання навучальна-трэніровачнага палёту. У выніку авіяцыйнага інцыдэнту загінулі маёр Андрэй Нічыпорчык і лейтэнант Мікіта Куканенка.
Пілоты лідскай авіябазы сутыкнуліся ў небе над раённым цэнтрам з праблемай, калі перасталі дзейнічаць сістэмы кіравання, але дзякуючы прафесіяналізму і дакладным дзеянням змаглі адвесці шматтонную машыну ад жылой забудовы.
Самалёт упаў паміж дамамі, і ў выніку ўдалося пазбегнуць ахвяр сярод цывільнага насельніцтва. Катапультаванне лётчыкаў адбылося адначасова з ударам аб зямлю, таму, на жаль, вайскоўцы загінулі.
У маі 2022-га на месцы трагедыі быў адкрыты мемарыял загінулым лётчыкам, а пілотам пасмяротна прысвоілі званне "Герой Беларусі".
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь