МІНСК, 23 сак – Sputnik. Фінскі прэзідэнт Саўлі Ніінісцё падчас пасяджэння ўрада падпісаў законы аб уступленні краіны ў Паўночнаатлантычны альянс.
Гэта стала апошнім крокам у ратыфікацыі ўсіх неабходных дакумэнтаў на дзяржаўным узроўні.
Прэзідэнт Фінляндыі падпісаў "Прапанову ўрада аб зацвярджэнні і ўступленні ў сілу Паўночнаатлантычнага дагавора і Пагаднення аб статусе Арганізацыі Паўночнаатлантычнага дагавора, нацыянальных прадстаўнікоў і міжнароднага персаналу. Прыхільнасць да вышэйзгаданых пагадненняў".
Раней парламент Фінляндыі адобрыў даклад урада, які прапануе далучэнне краіны да НАТА: за яго прагаласавалі 188 парламентарыяў з 200.
Да гэтага часу заяўку краіны аб уступленні ў НАТА адобрылі 28 дзяржаў з 30, за выключэннем Турцыі і Венгрыі.
Нагадаем, Фінляндыя і Швецыя 18 мая мінулага года перадалі заяўкі на ўступленне ў НАТА генеральнаму сакратару альянсу. Гэта адбылося на фоне правядзення спецаперацыі РФ ва Украіне. Першапачаткова Турцыя заблакіравала іх разгляд, але пасля падпісання трохбаковага мемарандума пярэчанні былі зняты.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
Армія Расіі працягвае нарошчваць баявы патэнцыял – Пуцін
НАТА выступае адзіным блокам як вораг Расіі – Пяскоў
Герасімаў растлумачыў, чым пагражае пашырэнне НАТА для Расіі
МЗС РФ: сумесная групоўка ў Беларусі стварыла заслон сілам НАТА
НАТА праз Украіну бескантрольна раздае лічбавую зброю – МЗС Расіі