https://bel.sputnik.by/20221221/armya-ras-pratsyagvae-naroshchvats-bayavy-patentsyyal--putsn-1070350014.html
Армія Расіі працягвае нарошчваць баявы патэнцыял – Пуцін
Армія Расіі працягвае нарошчваць баявы патэнцыял – Пуцін
Расійскія вайскоўцы займаюцца пытаннямі мадэрнізацыі арміі, улічваючы сітуацыю, якая складваецца ў зоне правядзення спецыяльнай ваеннай аперацыі. 21.12.2022, Sputnik Беларусь
2022-12-21T15:38+0300
2022-12-21T15:38+0300
2022-12-21T16:16+0300
ваенная спецаперацыя рф у данбасе
спецаперацыя
данбас
украіна
бяспека
расія
уладзімір пуцін
міністэрства абароны рф
ната
беспілотнікі
/html/head/meta[@name='og:title']/@content
/html/head/meta[@name='og:description']/@content
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/03/1c/1061649506_0:6:908:517_1920x0_80_0_0_26c13ccb0fb9b494a8fabfe3eaff52d3.jpg
МІНСК, 21 сне – Sputnik. Расійскае армія атрымала велізарны баявы вопыт падчас спецыяльнай ваеннай аперацыі, заявіў прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін на пасяджэнні калегіі Мінабароны.Выступленне кіраўніка расійскай дзяржавы на пасяджэнні калегіі абароннага ведамства пачалося з хвіліны маўчання ў памяць аб загінулых байцах.Пры гэтым ён звярнуў увагу, што цяпер працягваецца спецыяльная ваенная аперацыя. Гэта патрабуе абмеркавання ключавых напрамкаў далейшага развіцця арміі і флоту.Пасля чаго дадаў, што нягледзячы на гэта расійскія вайскоўцы змагаюцца ўпэўнена і ўстойліва і крок за крокам выконваюць пастаўленыя задачы.На яго думку, не трэба баяцца параўноўваць цяперашніх байцоў расійскай арміі з удзельнікамі Айчыннай вайны 1812 года, Першай сусветнай вайны і Вялікай Айчыннай вайны.Расійскі прэзідэнт звярнуў увагу ўдзельнікаў калегіі, што баявыя дзеянні абазначылі шэраг пытанняў, над якімі ўсе павінны папрацаваць.Неабходна вывучаць вопыт прымянення сродкаў навядзення, абароненай сувязі, спосабаў вядзення контрбатарэйнай вайны. Усё гэта павінна ўлічвацца ў баявой падрыхтоўцы.Сучасныя тэхналогііРасійскі лідар зрабіў акцэнт на тым, што трэба займацца ўдасканаленнем беспілотнікаў, у тым ліку стратэгічных, разведвальных і ўдарных.На яго думку, гэта дасць магчымасць засякаць мэты максімальна хутка, пасля чаго інфармацыя для нанясення ўдару павінна перадавацца ў рэжыме рэальнага часу."Беспілотныя апараты павінны быць увязаны паміж сабой, інтэграваны ў адзіную разведвальную сетку, валодаць абароненымі каналамі сувязі са штабамі і камандзірамі", – лічыць прэзідэнт РФ.Роля НАТАУладзімір Пуцін звярнуў увагу ўдзельнікаў калегіі, што "ўся інфармацыя аб натаўскіх сілах, сродках, якія актыўна прымяняюцца ў ходзе СВА і процідзеяння нам, нам добра вядома, - усё гэта ў нас ёсць".Пасля чаго дадаў, што гэта ўсё павінна быць прааналізавана і выкарыстана пры будаўніцтве ўласных узброеных сіл, каб павысіць іх баяздольнасць.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьТаксама на Sputnik:
данбас
украіна
расія
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rosiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rosiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rosiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/03/1c/1061649506_194:0:883:517_1920x0_80_0_0_9a21c3e84f489b5a6dfbbc4a92fac19b.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rosiya Segodnya“
спецаперацыя, данбас, украіна, бяспека, расія, уладзімір пуцін, міністэрства абароны рф, ната, беспілотнікі
спецаперацыя, данбас, украіна, бяспека, расія, уладзімір пуцін, міністэрства абароны рф, ната, беспілотнікі
Армія Расіі працягвае нарошчваць баявы патэнцыял – Пуцін
15:38 21.12.2022 (абноўлена: 16:16 21.12.2022) Расійскія вайскоўцы займаюцца пытаннямі мадэрнізацыі арміі, улічваючы сітуацыю, якая складваецца ў зоне правядзення спецыяльнай ваеннай аперацыі.
МІНСК, 21 сне – Sputnik. Расійскае армія атрымала велізарны баявы вопыт падчас спецыяльнай ваеннай аперацыі, заявіў прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін на пасяджэнні калегіі Мінабароны.
Выступленне кіраўніка расійскай дзяржавы на пасяджэнні калегіі абароннага ведамства пачалося з хвіліны маўчання ў памяць аб загінулых байцах.
"Магчымасці Узброеных сіл Расіі павялічваюцца з кожным днём, гэты працэс будзе нарошчвацца", - асабліва адзначыў прэзідэнт РФ.
Пры гэтым ён звярнуў увагу, што цяпер працягваецца спецыяльная ваенная аперацыя. Гэта патрабуе абмеркавання ключавых напрамкаў далейшага развіцця арміі і флоту.
"Сёння супраць Расіі выкарыстоўваецца ваенны патэнцыял і магчымасці практычна ўсіх асноўных краін НАТА", - нагадаў Уладзімір Пуцін.
Пасля чаго дадаў, што нягледзячы на гэта расійскія вайскоўцы змагаюцца ўпэўнена і ўстойліва і крок за крокам выконваюць пастаўленыя задачы.
На яго думку, не трэба баяцца параўноўваць цяперашніх байцоў расійскай арміі з удзельнікамі Айчыннай вайны 1812 года, Першай сусветнай вайны і Вялікай Айчыннай вайны.
Расійскі прэзідэнт звярнуў увагу ўдзельнікаў калегіі, што баявыя дзеянні абазначылі шэраг пытанняў, над якімі ўсе павінны папрацаваць.
Неабходна вывучаць вопыт прымянення сродкаў навядзення, абароненай сувязі, спосабаў вядзення контрбатарэйнай вайны. Усё гэта павінна ўлічвацца ў баявой падрыхтоўцы.
Сучасныя тэхналогіі
Расійскі лідар зрабіў акцэнт на тым, што трэба займацца ўдасканаленнем беспілотнікаў, у тым ліку стратэгічных, разведвальных і ўдарных.
"Вопыт СВА паказаў, што выкарыстанне беспілотнікаў стала практычна паўсюдным і гэты арсенал сродкаў павінен быць у баявых аддзяленнях, ва ўзводах, ротах, батальёнах", - падкрэсліў Уладзімір Пуцін.
На яго думку, гэта дасць магчымасць засякаць мэты максімальна хутка, пасля чаго інфармацыя для нанясення ўдару павінна перадавацца ў рэжыме рэальнага часу.
"Беспілотныя апараты павінны быць увязаны паміж сабой, інтэграваны ў адзіную разведвальную сетку, валодаць абароненымі каналамі сувязі са штабамі і камандзірамі", – лічыць прэзідэнт РФ.
Роля НАТА
Уладзімір Пуцін звярнуў увагу ўдзельнікаў калегіі, што "ўся інфармацыя аб натаўскіх сілах, сродках, якія актыўна прымяняюцца ў ходзе СВА і процідзеяння нам, нам добра вядома, - усё гэта ў нас ёсць".
Пасля чаго дадаў, што гэта ўсё павінна быць прааналізавана і выкарыстана пры будаўніцтве ўласных узброеных сіл, каб павысіць іх баяздольнасць.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь