МІНСК, 27 сак – Sputnik. Кіраўнік дзяржавы разгледзеў у Палацы Незалежнасці кадравыя пытанні і прыняў рашэнне аб назначэнні на пасаду гендырэктара ААТ "Белшына" Аляксандра Кавалёва.
Раней у лютым гэтага года стала вядома, што папярэдні генеральны дырэктар бабруйскага прадпрыемства Андрэй Бунакоў змешчаны ў следчы ізалятар.
Аляксандр Лукашэнка расказаў пра гэта ў ходзе нарады з членамі ўрада. Пры гэтым ён акцэнтаваў увагу, што кіраўнік заключыў нявыгадную для завода здзелку з расійскімі партнёрамі.
"На прадпрыемстве Аляксандр Кавалёў працаваў намеснікам галоўнага інжынера па тэхнічным развіцці", - гаворыцца ў паведамленні прэс-службы прэзідэнта Беларусі.
Таксама Аляксандр Лукашэнка прыняў рашэнне, што гендырэктарам ААТ "Баранавіцкае вытворчае баваўнянае аб'яднанне" будзе Ігар Сысой, а гендырэктарам ААТ "Даламіт" – Сяргей Саглаеў.
Таксама сярод назначэнцаў – экс-камандуючы Ваенна-паветраных сіл і войскаў супрацьпаветранай абароны беларускай арміі генерал-маёр Ігар Голуб. У лістападзе 2022 года ён быў звольнены з ваеннай службы ў запас па ўзросце з правам нашэння ваеннай формы адзення і знакаў адрознення. Цяпер былы камандуючы будзе курыраваць грамадзянскую авіяцыйную галіну, заняўшы пасаду дырэктара Дэпартамента па авіяцыі Мінтранса Беларусі. На гэтай пасадзе Ігар Голуб змяніў Арцёма Сікорскага, які кіраваў авіядэпартаментам з верасня 2018 года.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
Больш за дзесяць прызначэнняў: у Палацы Незалежнасці кадравы дзень
Лукашэнка прызначыў новага камандуючага ВПС і СПА – што пра яго вядома?
Лукашэнка прызначыў двух новых намеснікаў міністраў і дырэктара ММЗ