Лукашэнка прызначыў новага камандуючага ВПС і СПА – што пра яго вядома?

© Минобороны БеларусиКамандуючы Ваенна-паветранымі сіламі і войскамі супрацьпаветранай абароны Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь палкоўнік Андрэй Лук'яновіч
Камандуючы Ваенна-паветранымі сіламі і войскамі супрацьпаветранай абароны Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь палкоўнік Андрэй Лук'яновіч - Sputnik Беларусь, 1920, 13.12.2022
Падпісацца
Папярэдні камандуючы пайшоў на заслужаную пенсію па ўзросце з усімі неабходнымі ў гэтым выпадку воінскімі ўшанаваннямі.
МІНСК, 13 сне – Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прызначыў новага камандуючага ВПС і войскамі СПА Андрэя Лук’яновіча, паведамілі ў аўторак у прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
Раней стала вядома, што 18 лістапада папярэдні камандуючы генерал-маёр Ігар Голуб вызвалены ад пасады і звольнены ў запас па ўзросце.
Беларускае абароннае ведамства правяло ўжо былога камандуючага з усімі належнымі воінскімі ўшанаваннямі. Міністр абароны Віктар Хрэнін уручыў Ігару Голубу корцік на памяць.

Што вядома аб новым камандуючым?

Будучы камандуючы ВПС і войскамі СПА Андрэй Лук'яновіч родам са Смаргоні. Пасля заканчэння школы паступіў у Балашоўскае вышэйшае ваеннае авіяцыйнае вучылішча лётчыкаў.
Размеркаванне пасля вучобы прыпала на распад СССР і малады лётчык апынуўся ў горадзе Улан-Удэ, у 150-м ваенна-транспартным авіяцыйным палку.
У беларускую армію Андрэй Лук’яновіч прыйшоў служыць на 50-ю змешаную авіяцыйную базу, якая знаходзіцца ў Мачулішчах у прыгарадзе беларускай сталіцы.
Гэтую авіябазу яму давялося ўзначальваць дзесяць гадоў. У лютым бягучага года рашэннем кіраўніка дзяржавы быў назначаны намеснікам камандуючага ВПС і ППА – начальнікам авіяцыі. Гэтую пасаду ён займаў да сённяшняга дня.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
Лукашэнка прызначыў новага міністра замежных спраў
Лукашэнка прызначыў двух новых намеснікаў міністраў і дырэктара ММЗ
Лукашэнка прызначыў новага міністра прамысловасці
Стужка навiн
0