Сабаленка выйшла ў чацвёрты раунд тэніснага турніру ў Маямі

Беларуская тэнісістка з’яўляецца другой ракеткай свету па версіі WTA і лічыцца адной з фаварытак на спаборніцтвах у ЗША.
Sputnik
МІНСК, 27 сак – Sputnik. Прадстаўніца Беларусі Арына Сабаленка выйшла ў чацвёрты круг тэніснага турніру катэгорыі WTA 1000 у Маямі, дзе прызавы фонд дасягае сумы ў 8,8 мільёна долараў.
У трэцім раундзе другая ракетка свету выйграла ў Марыі Баўзковай з Чэхіі, якая была пасеяна на турніры пад 31 нумарам.
Беларуска ўзяла верх у матчы з лікам 6:1, 6:2. Усяго тэнісісткі правялі на корце 1 гадзіну 7 хвілін.
Цяпер у наступным матчы беларуская тэнісістка сустрэнецца з яшчэ адной чэшкай Барбарай Крэйчыкавай (нумар 16 на турніры).
Дзеючай пераможцай турніру з’яўляецца польская тэнісістка Іга Швентэк. На жаль, яна была вымушана адмовіцца ад удзелу ў спаборніцтвах з-за траўмы.
У трэцім туры Сабаленка, па яе ўласным прызнанні адчувала праблемы з нагой, але вынік на табло сведчыць аб тым, што тэнісістка справілася з праблемай, як і абяцала.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
Мішусцін расказаў, як трэба развіваць спорт ва ўмовах абмежаванняў Захаду
Баскаў назваў баязліўцамі чыноўнікаў ІІХФ, якія адхілілі Беларусь
У IBU гатовы абмяркоўваць вяртанне беларусаў, але час для гэтага не прыйшоў