Ваенная спецаперацыя РФ у Данбасе

Беларускі Экзархат занепакоены сітуацыяй з Царквой ва Украіне

Асаблівым болем у сэрцах вернікаў адклікаюцца замахі на агульную для нашых брацкіх народаў святыню – Свята-Успенскую Кіева-Пячэрскую лаўру, заявілі ў БПЦ.
Sputnik
МІНСК, 28 сак – Sputnik. Сінод Беларускай праваслаўнай царквы (БПЦ) распаўсюдзіў зварот у сувязі з сітуацыяй з кананічнай Украінскай праваслаўнай царквой.
"Дзеянні ўлад Украіны, якія планамерна ажыццяўляюцца супраць адзінай у краіне кананічнай Праваслаўнай Царквы, выклікаюць здзіўленне і смутак", - гаворыцца ў звароце Сінода БПЦ, які размешчаны на сайце Беларускага Экзархата.
У БПЦ таксама выказалі сваю пазіцыю наконт Кіева-Пячэрскай лаўры.
"Асаблівым болем у сэрцах вернікаў адклікаюцца замахі на агульную для нашых брацкіх народаў святыню – Свята-Успенскую Кіева-Пячэрскую лаўру", - падкрэсліваецца ў звароце.
БПЦ заклікала сусветную супольнасць актыўна выступіць з абаронай кананічнага праваслаўя на тэрыторыі Украіны.
Акрамя гэтага, Сінод БПЦ заклікаў неадкладна прыняць меры для спынення дэструктыўных заяў і дзеянняў у дачыненні да Украінскай праваслаўнай царквы, яе свяшчэннікаў і прыхаджан, уключаючы адмену рашэння аб высяленні насельнікаў Кіева-Пячэрскай лаўры.
"(…) выпрабаванні, якія выпалі сёння на долю кананічнай УПЦ, параўнальны з трагічнымі падзеямі мінулага. Цяперашні ўкраінскі ўрад, пазіцыянуючы сябе барацьбітамі з савецкай спадчынай, выкарыстоўвае супраць Царквы Хрыстовай і Яе святынь (…) бязбожныя метады савецкай улады перыяду 1920–1930 і 1960-х гадоў", - гаворыцца ў заяве Сінода БПЦ.
У БПЦ лічаць, што калі Кіева-Пячэрская лаўра зноў пазбавіцца сваіх насельнікаў, то гэта можа пацягнуць за сабой трагічныя духоўна-маральныя і культурныя наступствы не толькі для праваслаўных вернікаў, але і для ўсяго ўкраінскага грамадства.
Сінод БПЦ таксама заявіў, што рэалізацыя "вар’яцкай задумы" па выгнанні насельнікаў з лаўры толькі "абвастрыць і без таго складаную грамадска-палітычную сітуацыю і міжрэлігійныя адносіны ўнутры ўкраінскай дзяржавы" і можа паслужыць імпульсам для новага этапа царкоўнага расколу.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Таксама на Sputnik:
Патрыярх Кірыл заклікаў не дапусціць закрыцця Кіева-Пячэрскай лаўры – відэа
Мітрапаліт Веніямін: варта спыніць націск на насельнікаў Лаўры
Папа Рымскі выказаў занепакоенасць сітуацыяй з Кіева-Пячэрскай лаўрай