Старшакласнікі і студэнты ВНУ, якія прымаюць удзел у працы школы журналістыкі "Са светам на роўных", прыехалі ў Мінск на некалькі дзён з розных рэгіёнаў Беларусі, Расіі, Узбекістана. У складзе групы ёсць і дэлегацыя Херсонскай вобласці.
Адным з пунктаў праграмы міжнароднай школы стала наведванне інфармацыйнага агенцтва Sputnik Беларусь. Школьнікі і студэнты з цікавасцю агледзелі сучасныя памяшканні, дзе працуюць супрацоўнікі выдання, у тым ліку мультымедыйны цэнтр і радыёстудыю.
Таксама моладзь актыўна задавала пытанні журналістам агенцтва аб іх працы. Шэф-рэдактар агенцтва Алеся Лучанінава расказала рабятам пра цяжкасці прафесіі. Некаторыя ўзялі на ўзбраенне цытату шэф-рэдактара: "Журналістыка – гэта адзін месяц творчасці, а далей – рамяство".
Юныя журналісты падзяліліся сваёй марай – яны хочуць паразмаўляць з галоўным рэдактарам медыягрупы "Россия сегодня" Маргарытай Сіманьян і распытаць яе, як удаецца сумяшчаць шчыльны рабочы графік з сям’ёй.
Дарэчы, міжнародная школа журналістыкі "С миром на равных" арганізуецца па ініцыятыве Адукацыйна-культурнага цэнтра рускай славеснасці "Просвещение – без границ" пры падтрымцы фонду "Русский мир". Галоўнай мэтай праекта з’яўляецца выхаванне новага прафесійнага журналіста, які ведае сваю гісторыю і піша праўду, гавораць арганізатары.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Таксама на Sputnik:
Пуцін уручыў Маргарыце Сіманьян Ордэн Пашаны
Асацыяцыя менеджэраў і "Коммерсантъ" прызналі Сіманьян бізнес-лідарам Расіі
Маргарыта Сіманьян заклікала багатых расіян не кідаць сваіх за мяжой