МІНСК, 30 сак – Sputnik. Гендырэктар медыягрупы "Россия сегодня" Дзмітрый Кісялёў удастоены ганаровага звання "Золотое перо российской журналистики".
Цырымонія ўручэння прэміі адбылася ў чацвер 30 сакавіка ў Маскве.
"Любы мір – гэта вынік вайны. Міру пасля Другой сусветнай вайны хапіла да нашых дзён. Цяпер ідзе вайна за новы мір, менавіта таму для кожнага з нас, для мяне і для Саюза журналістаў гэта важнейшы перыяд у жыцці. Будзем яму адпавядаць", - сказаў Кісялёў на цырымоніі.
Ганаровага звання "Легенда российской журналистки" ўдастоены галоўныя рэдактары газет "Вечерняя Москва" Аляксандр Купрыянаў, "Труд" Валерый Сіманаў, "Крымская правда" Міхаіл Бахараў і іншыя.
Указам прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна за мужнасць і адвагу, праяўленыя пры выкананні прафесійнага абавязку, ордэнам Мужнасці ўзнагароджаны першы намеснік старшыні камісіі Грамадскай палаты РФ па развіцці інфармацыйнай супольнасці, СМІ і масавых камунікацый Аляксандр Малькевіч, пасмяротна ўзнагароджаны рэдактар херсонской абласной тэлерадыёкампаніі "Таврия" Алег Клокаў, узнагароду атрымлівала яго жонка. Медаль "За отвагу" ўручылі карэспандэнту "Таврии" Даніілу Чарных. Дзяржузнагароды ўручаў кіраўнік Мінлічбы РФ Максут Шадаеў.
"Золотое перо России" – штогадовая прэмія Саюза журналістаў РФ. Мэта конкурсу – падтрымка і заахвочванне таленавітых журналістаў. Узнагарода прысуджаецца за выдатныя прафесійныя заслугі, шматгадовую працу ў айчыннай прэсе, радыё і на тэлебачанні, грамадзянскую пазіцыю і маральны аўтарытэт сярод калег.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Таксама на Sputnik:
Кісялёў: затрыманне Касема ў Рызе паказвае сутнасць латвійскага рэжыму
Кісялёў ацаніў дыяпазон свабоды слова ў Расіі