МІНСК, 31 сак – Sputnik. У Беларусі будуць адноўлены пляцоўкі для размяшчэння стратэгічных ракетных комплексаў "Тополь", заявіў прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў Палацы рэспубліцы падчас паслання народу і Нацыянальнаму сходу, перадае карэспандэнт Sputnik.
"Я аддаў тыдзень таму распараджэнне вайскоўцам неадкладна аднавіць пляцоўкі, на якіх былі размешчаны ядзерныя боегалоўкі "Тополь", - распавёў ён.
Паводле яго слоў, гэта найскладанейшае ў інжынерным і тэхнічным плане збудаванне. Яно прывязана дакладна па геалакацыі. Устаноўкі "Тополь" былі прывязаны да гэтых месцаў.
"Я захаваў усе гэтыя пляцоўкі. Вось адсюль пайшла ўся гэтая дыктатура: Лукашэнка такі-сякі. Я па іх камандзе іх не ўзарваў", - падкрэсліў беларускі лідар.
Пасля чаго Лукашэнка прызнаў, што адну такую пляцоўку ў Беларусі ўзарвалі і тое па просьбе прэзідэнта РФ Барыса Ельцына.
"Царства яму нябеснае Барыс Мікалаевіч: трэба ўзрываць, іх трэба знішчыць. Мы ж дамовіліся", - прывёў яго словы кіраўнік дзяржавы.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
Лукашэнка ініцыяваў перагаворы па вяртанні ядзернай зброі
Мінск растлумачыў кіраўніку дыпламатыі ЕС, што пагражае бяспецы Еўропы
Генсакратар СНД: рашэнне аб прымяненні ядзернай зброі Беларусь і РФ прымуць сумесна