Лукашэнка ініцыяваў перагаворы па вяртанні ядзернай зброі

© Photo : Минобороны БеларусиКомплекс "Искандер"
Комплекс Искандер - Sputnik Беларусь, 1920, 31.03.2023
Падпісацца
Паводле слоў беларускага лідара, размова ідзе аб вяртанні боегаловак, якія былі вывезены з краіны ў 90-х гадах пад гарантыі краін Захаду не ўводзіць санкцыі і не планаваць узброенага наступлення на рэспубліку.
МІНСК, 31 сак – Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў, што пытанне аб вяртанні ядзернай зброі ў рэспубліку ініцыяваў ён сам, аб гэтым ён паведаміў у пятніцу на штогадовым пасланні народу і парламенту, перадае карэспандэнт Sputnik.
"Мною былі актывізаваны настойлівыя перагаворы з прэзідэнтам Расіі Пуціным па вяртанні ў Беларусь ядзернай зброі", - сказаў беларускі лідар.
Ён удакладніў, што размова ідзе аб вяртанні зброі, якая была вывезена з краіны ў 90-х гадах мінулага стагоддзя пад гарантыі краін Захаду не ўводзіць санкцыі і не планаваць наступлення і рэвалюцыі ў Беларусі.
"Усё растаптана, усё парушана. Я маю права паставіць пытанне вярнуць ядзерную зброю, якую тады яшчэ да мяне вар'яты падпісалі абавязацельствы яе вяртання?" - спытаў прэзідэнт.

Вымушаны быў адступіць

Лукашэнка прыгадаў, што як на яго ціснулі не толькі краіны Захаду, але і Расія, калі ён прыпыніў вывад з Беларусі ядзернай зброі ў 1994-1995 гадах.
"Тады на ўзбраенні тут стаялі самыя сучасныя "Тополи", якія і цяпер у Расійскай Федэрацыі (стаяць на ўзбраенні ў арміі)", - канстатаваў беларускі лідар.
Ён нагадаў, што ў 90-я ў Беларусі акрамя сваёй валюты ў выглядзе "зайчыкаў" і таго, што што засталося ў спадчыну ад Савецкага Саюза, нічога не было, таму краіна пайшла на ўступкі.
"І я вымушаны быў адступіць пад пэўныя гарантыі. Але ўсё забыта. Вынік вядомы. Я не хачу нікога запалохваць ці шантажаваць (…) я хачу засцерагчы ад небяспекі беларускую дзяржаву і забяспечыць мір беларускаму народу. Сваёй гісторыяй, усім сваім існаваннем мой народ гэта заслужыў. Пад бізуном жыць не хочам і рабамі больш не будзем", - сказаў на заканчэнне прэзідэнт.

Ядзерная зброя ў Беларусі

Нагадаем, прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін раней заявіў, што на беларускай тэрыторыі ўзводзіцца сховішча для размяшчэння тактычнай ядзернай зброі, яна будзе гатова да 1 ліпеня 2023 года.
Многія заходнія краіны прыйшлі да высновы, што гэта парушае міжнародныя абавязацельствы і падрывае стратэгічную стабільнасць у рэгіёне. Аднак у Крамлі падкрэслілі, што рэакцыя Захаду ніяк не паўплывае на планы Расіі размясціць тактычную ядзерную зброю ў Беларусі.
Генеральны сакратар СНД Сяргей Лебедзеў заявіў, што рашэнне аб прымяненні ядзернай зброі будзе прымацца Беларуссю і Расіяй сумесна, калі будзе такая неабходнасць.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
Размяшчэнне расійскай ТЯЗ у Беларусі не зробіць яе ядзернай дзяржавай – Бузін
Генсакратар СНД: рашэнне аб прымяненні ядзернай зброі Беларусь і РФ прымуць сумесна
Беларусь прадпрымае вымушаныя меры па ўмацаванні бяспекі – МЗС
Стужка навiн
0