МІНСК, 31 сак – Sputnik. Выкарыстанне тактычнай ядзернай зброі – гэта крайні крок у выпадку пагрозы знішчэння краіны, заявіў беларускі лідар Аляксандр Лукашэнка ў Палацы рэспублікі падчас паслання народу і Нацыянальнаму сходу, перадае карэспандэнт Sputnik.
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што беларусы не пераступяць мяжу краіны, таму што ў іх ёсць свая зямля, якой дастаткова. Ён удакладніў, што рэспубліка не плануе ні на кога нападаць.
"Але мы і не дапусцім, каб бот чужога салдата або замежніка недружалюбна настроенага, пераступіў нашу мяжу. Калі гэта адбудзецца, мы будзем рэагаваць сіметрычна, адэкватна. У нас дастаткова іншай зброі, каб супрацьстаяць. Але калі будзем бачыць, што за гэтым крыецца знішчэнне краіны – выкарыстаем усё што ў нас ёсць", - дадаў прэзідэнт.
Ядзерная зброя ў Беларусі
Беларусь і Расія дамовіліся размясціць тактычную ядзерную зброю на беларускай тэрыторыі. Як заявіў расійскі прэзідэнт Уладзімір Пуцін, размяшчэнне ядзернай зброі не парушыць міжнародных абавязальніцтваў.
Будаўніцтва сховішча для ядзернай зброі скончыцца 1 ліпеня.
Пазней у МЗС Беларусі заявілі, што размяшчэнне ядзернай зброі ў краіне без перадачы Мінску кантролю за імі не супярэчыць Дагавору аб нераспаўсюджанні ядзернай зброі.
Пры гэтым украінскі дэпутат Давід Арахамія адзначыў, што ў Кіеве паставяць пытанне адкрыцця другога фронту, калі ядзерныя боепрыпасы з’явяцца ў Беларусі.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Таксама на Sputnik:
Лукашэнка даручыў аднавіць стартавыя пляцоўкі для "Тополей"
Лукашэнка ініцыяваў перагаворы па вяртанні ядзернай зброі
Генсакратар СНД: рашэнне аб прымяненні ядзернай зброі Беларусь і РФ прымуць сумесна