МІНСК, 3 кра – Sputnik. Ідзе актыўная фаза следства, робяцца энергічныя крокі па затрыманні падазроных у дачыненні да тэракта ў Санкт-Пецярбургу, заявіў у панядзелак прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў.
"Давайце ў любым выпадку набяромся цярпення і дачакаемся заяў нашых спецслужбаў, якія працуюць там", - адзначыў ён.
Пяскоў дадаў, што спецслужбы Украіны могуць мець дачыненне да тэракта на Васільеўскім востраве ў Санкт-Пецярбургу. Раней аб гэтым заяўлялі ў Нацыянальным антытэрарыстычным камітэце (НАК) Расіі.
"Ёсць даныя, мяркуючы па заяве НАКу, аб тым, што ўкраінскія спецыяльныя службы могуць мець дачыненне да планавання гэтага тэракта", - удакладніў Пяскоў.
Ён дадаў, што ў Крамлі выказалі спачуванні родным і блізкім загінулага ваенкора і жадаюць найхутчэйшай папраўкі пацярпелым.
Тэракт у Санкт-Пецярбургу
Выбух адбыўся ў нядзелю 2 красавіка ў Санкт-Пецярбургу ў кавярні на Універсітэцкай набярэжнай (Васільеўскі востраў). Загінуў ваенкор і грамадскі дзеяч Уладлен Татарскі (Максім Фамін). Яшчэ 32 чалавекі пацярпелі. Паводле папярэдніх звестак, узарвалася статуэтка, якую прынесла ў кафэ адна з наведвальніц.
У НАК мяркуюць, што для тэракта выкарыстоўвалі агентуру, якая супрацоўнічала з "Фондом борьбы с коррупцией" (ФНК). Гэтая арганізацыя прызнана ў РФ іншаагентам і была звязана з Аляксеем Навальным. Прыхільніцай ФНК з’яўляецца затрыманая падазроная па справе аб тэракце Дар’я Трэпава.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Таксама на Sputnik:
Кіраўнік саюза журналістаў Беларусі асудзіў тэракт супраць Татарскага
СК РФ паведаміў аб затрыманні падазронай па справе аб выбуху ў пецярбургскім кафэ
Колькасць пацярпелых пры выбуху ў Пецярбургу дасягнула 32 чалавек