Відэа

Першая лэдзі Зімбабвэ прыбыла ў Мінск – відэа

Аксілія Мнангагва, жонка зімбабвійскага лідара, сустрэлася з кіраўніком беларускага знешнепалітычнага ведамства Сяргеем Алейнікам. Глядзіце кадры сустрэчы кіраўніка беларускага МЗС з першай лэдзі афрыканскай краіны.
Sputnik
Беларусі і Замбабвэ трэба будзе рэалізаваць дамоўленасці прэзідэнтаў дзвюх краін, заявіў міністр замежных спраў Сяргей Алейнік на сустрэчы з першай лэдзі Зімбабвэ Аксіліяй Мнангагвай.
Кіраўнік МЗС адзначыў, што нядаўні дзяржаўны візіт прэзідэнта Беларусі ў Зімбабвэ быў у сваім родзе гістарычным. На думку Алейніка, прэзідэнты дзвюх краін далі старт важным адносінам.
"Мы перажываем цудоўны перыяд у нашых адносінах, і ў нас вельмі цесныя палітычныя сувязі", - дадаў Алейнік.
Ён нагадаў, што Беларусь і Зімбабвэ, напрыклад, дамовіліся развіваць гуманітарныя адносіны. Таксама міністр павіншаваў Аксілію Мнангагву з нядаўнім днём нараджэння: ёй споўнілася 60 гадоў. Кіраўнік МЗС уручыў ёй букет аранжавых руж.

Адносіны Беларусі і Зімбабвэ

Напярэдадні візіту першай лэдзі ў Беларусі пабывала іншая зімбабвійская дэлегацыя. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прыняў у сябе міністра замежных спраў і міжнароднага гандлю Зімбабвэ Фрэдэрыка Шаву.

"Вызначыліся некаторыя новыя напрамкі нашага супрацоўніцтва. Найперш у гуманітарнай сферы. Я ўжо не кажу пра адукацыю", - заявіў тады прэзідэнт.

У сваю чаргу, віцэ-прэм’ер Беларусі Пётр Пархомчык паведамляў, што дзве краіны істотна нарасцілі тавараабарот па выніках 2022 года (на 160%). На думку намесніка прэм’ер-міністра Беларусі, нядаўні візіт Аляксандра Лукашэнкі ў Зімбабвэ дазволіў дасягнуць знакавых дамоўленасцей.
Як чакаецца, у Беларусі хутка пачне працаваць пасольства афрыканскай краіны. А Мінск са свайго боку мае намер пашырыць дыпламатычную прысутнасць у Афрыцы.
Дзяржаўны візіт Аляксандра Лукашэнкі ў Зімбабвэ адбыўся ў студзені 2023 года. Гэта была першая паездка прэзідэнта Беларусі ў афрыканскую краіну паўднёвей Сахары. Таму візіт і лічыцца гістарычным.
Аляксандр Лукашэнка і яго зімбабвійскі калега Эмерсан Мнангагва падпісалі шэраг дакументаў. Напрыклад, гэта пагадненні аб заахвочванні і ўзаемнай абароне інвестыцый, аб стварэнні сумеснай пастаяннай камісіі па супрацоўніцтве.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Таксама на Sputnik:
Беларусь гатова не проста абменьвацца таварамі з Зімбабвэ – Лукашэнка
Пасольства Зімбабвэ пачынае работу ў Мінску – Алейнік
Беларусь і Зімбабвэ падпісалі пакет дакументаў