Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі

Пасяджэнне ВДС з удзелам Лукашэнкі і Пуціна – відэа

Прэзідэнты Беларусі і Расіі Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін прынялі ўдзел у пасяджэнні Вышэйшага дзяржсавета Саюзнай дзяржавы. Падрабязнасці глядзіце на відэа.
Sputnik
Лукашэнка прыбыў з афіцыйным візітам у Маскву 5 красавіка, у гэты ж дзень ён сустрэўся са сваім расійскім калегам. Перагаворы доўжыліся больш за шэсць гадзін і завяршыліся пасля дзвюх ночы.
Прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў расказаў, што зносіны кіраўнікоў дзяржаў былі вельмі працяглыя і змястоўныя. Ён удакладніў, што прэзідэнты абмеркавалі тыя пытанні, якія былі абазначаны ў самым пачатку размовы.
Учарашнія перагаворы былі прысвечаны актуальнай двухбаковай і міжнароднай праблематыцы. Прэзідэнт Расіі адзначыў, што тавараабарот паміж краінамі павялічыўся на 12% за мінулы год. Паводле слоў расійскага лідара, на гэты час шмат зроблена для сумеснай работы Беларусі і Расіі.
Аляксандр Лукашэнка ў сваю чаргу заўважыў, што ўсе 28 саюзных праграм рэалізаваны амаль на 80%.
Пасля завяршэння афіцыйнай часткі кіраўнікі дзяржаў прадоўжылі размову за нефармальным абедам.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Таксама на Sputnik:
Лукашэнка: саюзныя праграмы з РФ выкананыя на 80%
Сустрэча Лукашэнкі і Пуціна ў Маскве – відэа
Падыходы супадаюць: МЗС Беларусі аб новай знешнепалітычнай канцэпцыі Расіі