Першыя паведамленні аб тым, што рака пачала затапляць цэнтральную набярэжную палацава-паркавага ансамбля, паступілі ўчора каля 23:00.
Раніцай чацвярга карэспандэнт Sputnik Таццяна Федарэнка выехала на месца падтаплення і ацаніла маштабы разгулу стыхіі. На кадрах бачна, як зараз выглядае цэнтральная набярэжная.
Найпрыгажэйшае і любімае месца адпачынку ў гараджан пабудавана яшчэ ў 70-х гадах мінулага стагоддзя. Набярэжная прыкметна змянілася пасля некалькіх рэканструкцый паўднёвай і паўночнай частак і набыла завершаны выгляд шэсць гадоў таму.
Абноўленая славутасць тады ўразіла нацыянальным арнаментам з тратуарных пліт на краявідных пляцоўках і архітэктурнай кампазіцыяй "Маяк", якая складаецца з 48 светлавых апор. Моладзь ацаніла скейт-парк у раёне рачнога порта, а дзеці спартыўна-забаўляльны комплекс "Фрэгат" у раёне Ільінскага спуску.
Зараз інфраструктура набярэжнай рызыкуе знікнуць пад вадой з-за вясенняй паводкі. Узровень вады ў рацэ Сож пераадолеў крытычную адзнаку і штодня паднімаецца ў сярэднім на 25-30 сантыметраў. Па стане на 5 красавіка ён склаў 565 сантыметраў над нулём паста (+27 за суткі) і гэта толькі пачатак месяца.
Падобную сітуацыю на тэрыторыі палацава-паркавага ансамбля жыхары Гомеля назіралі дзесяць гадоў таму, тады ўзровень вады Сожа дасягнуў 661 сантыметр над нулём паста. Самы высокі ўзровень быў зафіксаваны ў Гомелі ў 1970 годзе – 804 сантыметры.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Таксама на Sputnik:
Палескія зубры: зазірнулі на абед да тых, хто жыве на волі – фота
Умка, Чарныш і зімовая спячка: "мядзведжы" рэпартаж з Бярэзінскага запаведніка
Савянё ў галінах і іншыя пераможцы фотаконкурсу дзікай прыроды