Дабравешчанне Прасвятой Багародзіцы з’яўляецца двунадзесятым непераходзячым святам. Штогод праваслаўная царква ўспамінае гэту падзею 7 красавіка – роўна за дзевяць месяцаў да Раства Хрыстова.
Звычайна Дабравешчанне мае адзін дзень так званага перадсвята і адзін дзень паслясвята. Ёсць пэўнае правіла: калі Дабравешчанне прыпадае на Лазараву суботу, то паслясвята не будзе, а калі здарыцца ў Вербную нядзелю, Страсную або Светлую сядміцу, то не будзе ні перадсвята, ні паслясвята, а толькі адзін святочны дзень. Дарэчы, у гэтым годзе свята выпала на пятніцу.
Падзеі Благавешчання
Яшчэ да свайго нараджэння Дзева Марыя была абяцана Богу. З трох да 14 гадоў Марыя атрымлівала выхаванне ў храме. Па законе, дасягнуўшы чатырнаццацігоддзя, дзяўчына павінна была пакінуць храм па адной з прычын: або вярнуцца ў бацькоўскі дом, або выйсці замуж.
Марыю павінны былі выдаць замуж, але яна абвясціла, што дала Богу абяцанне назаўсёды застацца нявіннай. Тады першасвяшчэннік вырашыў заручыць дзяўчыну з набожным чалавекам, які стаў бы для яе захавальнікам. Такім чалавекам быў цясляр з Назарэта Іосіф.
Праз чатыры месяцы пасля заручын да Марыі з’явіўся архангел Гаўрыіл і сказаў: "Радуйся, Дабрадатная! Гасподзь з Табою. Благаслаўлёная Ты сярод жанчын"..
Работа Міхаіла Палятаева і Васіля Несцярэнкі "Дабравешчанне"
© Sputnik / Илья Питалев
/ Так Дзева Марыя здабыла найвялікшую ласку – стаць Маці Сына Божага. Важным заставалася тое, што Марыя павінна была не проста даведацца пра тое, што яна "Благаслаўлёная сярод жанчын", але і даць сваю згоду.
Гісторыя свята
Усталяванне аднаго з найважнейшых свят прыпісваецца апосталам. Тым не менш само свята з’явілася ў IV стагоддзі, калі святая роўнаапостальная Алена адкрыла святыя месцы зямнога жыцця Божага Сына. Пра гэта таксама сведчыць базіліка, пабудаваная ў самім Назарэце, куды архангел Гаўрыіл прыйшоў з добрай весткай да Дзевы Марыі. Акрамя таго, існуюць звесткі аб тым, што свята было ўстаноўлена свяціцелем Кірылам Іерусалімскім.
Абраз "Дабравешчанне", напісаны мастаком Якавым Капковым ў 1852 годзе, са збору Дзяржаўнай Траццякоўскай галерэі
© Sputnik
/ Па старым стылі 7 красавіка з’яўляецца 25-м сакавіка. Гэтая дата невыпадковая: у творах папы Рымскага Іпаліта 25 сакавіка ўказана як дзень распяцця Хрыста.
Традыцыі свята
З гэтым святам звязана вялікая колькасць звычаяў і традыцый.
У храмах 7 красавіка пякуць прасфоры. Падчас святочнага богаслужэння здзяйсняецца чын хлебапраламлення, а пасля "дабрадатныя" хлеб і віно раздаюць вернікам.
Такая ж традыцыя была ў даўнія часы ў дамах: прасфору пяклі столькі, колькі членаў у сям’і, і неслі асвячаць. Крошкі ад прасфоры, якую елі нашча, ні ў якім разе не выкідалі, іх падмешвалі ў ежу хатнім жывёлам. Лічылася, што гэта дасць ім здароўе.
Што нельга рабіць:
у гэты дзень трэба забыць пра мітусню і бытавых справах і прысвяціць дзень святу;
нельга выконваць цяжкую фізічную працу;
не варта даваць у доўг ці аддаваць што-небудзь з хаты;
таксама нельга пазычаць грошы або браць у кагосьці што-небудзь, бо нават простая соль, якую вы ўзялі ў суседа, абяцае няўдачу;
у гэты дзень не рэкамендуецца ажаніцца ці гулцяь вяселлі;
таксама забаронена шыць, стрыгчыся і рабіць прычоскі, продкі нават казалі "на Дабравешчанне птушка гнязда не ўе, дзяўчына касы не пляце".
Народныя прыкметы
Па надвор'і на свята судзілі пра ўраджай і характар будучага лета.
Самыя папулярныя прыкметы дня:
цёплае і добрае надвор'е – ураджай будзе багаты, а лета цёплае;
дажджлівае Дабравешчанне прынясе грыбное лета;
калі ластаўкі не лятаюць – наступяць халады і позняе лета;
якое надвор'е ў дзень Дабравешчання – такое будзе і на Вялікдзень;
навальніца – на ўраджай арэхаў, мароз – агуркоў.