Напярэдадні Вялікадня, які адзначаўся сёлета 16 красавіка, праваслаўныя хрысціяне ўдзельнічалі ў святочнай службе, асвячалі стравы. Sputnik назіраў за тым, як праходзіла служэнне ў царкве святога прарока Ільі ў вёсцы Касынь.
Кіраваў святочным богаслужэннем настаяцель храма іерэй Аляксей Наследнікаў, а прыхаджане слухалі чытанне свяшчэннікам канона Вялікай Суботы, які апавядае аб пахаванні Хрыста, маліліся і запальвалі свечкі.
Сёння ў вернікаў пачаўся Светлы тыдзень, які працягнецца да 22 красавіка. На працягу Велікоднага дня і шасці дзён пасля праводзіцца хрэсны ход, дзе вернікі спяваюць святочныя спевы, а свяшчэннік акрапляе ўсіх святой вадой.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Таксама на Sputnik:
Лукашэнка звярнуўся на Вялікдзень да суседзяў: давайце жыць дружна
"Вось вам маку да таго прысмаку…", або Велікодныя стравы ў кулінарны сшытак
"Чырвона яечка ды гуляць вяліць!", або Традыцыі Вялікадня