МІНСК, 21 кра – Sputnik. Дзеянні НАТА дэманструюць правільнасць рашэння Расіі пачаць спецаперацыю ва Украіне, паведаміў журналістам прэс-сакратар расійскага лідара Дзмітрый Пяскоў.
Такім чынам прадстаўнік Крамля пракаменціраваў візіт генеральнага сакратара Паўночнаатлантычнага альянсу Йенса Столтэнберга ў Кіеў.
"НАТА працягвае праяўляць сваю агрэсіўную сутнасць, пра якую мы казалі і раней, яшчэ да пачатку спецыяльнай ваеннай аперацыі. (НАТА - Sputnik), відавочна, працягвае сваю лінію на паглынанне і ўцягванне ў альянс Украіны", - адзначыў Пяскоў.
Ён нагадаў, што аб гэтай патэнцыяльнай пагрозе не раз гаварыў прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін. Паводле яго слоў, усё гэта лішні раз паказвае "ўсім, хто схільны хаця б крыху думаць галавой, правільнасць рашэння прэзідэнта аб пачатку гэтай аперацыі".
"Зыходзячы з інтарэсаў Расійскай Федэрацыі і неабходнасці забеспячэння яе бяспекі. Мы маем справу з агрэсіўным блокам, які разглядае нашу краіну як праціўніка і робіць замах на бяспеку нашай краіны", - падкрэсліў прэс-сакратар расійскага прэзідэнта.
Генеральны сакратар НАТА Йенс Столтэнберг наведаў Украіну 20 красавіка. Падчас паездкі ў Кіеў ён заявіў, што Украіна ў рэшце рэшт увойдзе ў альянс. У пятніцу, 21 красавіка, выступаючы на амерыканскай авіябазе "Рамштайн", ён адзначыў, што ўсе саюзнікі па НАТА згодны з тым, каб Кіеў далучыўся да ваенна-палітычнага блока Еўропы, ЗША і Канады. Аднак пры гэтым ён сказаў, што зараз галоўная ўвага альянсу накіравана на "забеспячэнне перамогі Украіны над Расіяй".
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Таксама на Sputnik:
Фурсаў: канфлікт ва Украіне патрэбен Захаду, каб апраўдаць фінансавы крах
Пяскоў: недапушчэнне Украіны ў НАТА па-ранейшаму з’яўляецца адной з мэт СВА
Пуцін наведаў штабы груповак войск "Днепр" і "Восток"