КДБ Беларусі прагназіруе значнае абвастрэнне абстаноўкі вакол Беларусі

У аўторак у Палацы Незалежнасці праходзіць нарада па пытаннях забеспячэння бяспекі і аховы мяжы з удзелам кіраўніка дзяржавы.
Sputnik
МІНСК, 2 мая – Sputnik. Прагназіруецца значнае абвастрэнне аператыўнай абстаноўкі, якая складваецца вакол Беларусі, далажыў у час нарады старшыня Камітэта дзяржаўнай бяспекі Іван Церцель.
Ён удакладніў, што такі прагноз зроблены на падставе звестак, якія паступаюць па лініі разведкі і іншых падраздзяленняў.
У аўторак у Палацы Незалежнасці праходзіць нарада па пытаннях забеспячэння бяспекі і аховы мяжы з удзелам кіраўніка дзяржавы.
Даклады кіраўнікоў ведамстваў праходзяць у закрытым рэжыме.
Першым выступіў старшыня Камітэта дзяржбяспекі, потым чакаюцца даклады міністра ўнутраных спраў і старшыні Дзяржпагранкамітэта, паведамляе Telegram-канал "Пул Першага".
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Чытайце таксама:
Грамадзяне Беларусі і Расіі планавалі тэракты ў Гродне – ТБ
КДБ: чакаем актывізацыі тэрарыстычнай дзейнасці ў Беларусі
Генштаб УС пасля тэракта ў Мачулішчах праверыў ахоўныя аб’екты