Военнослужащие реактивной артиллерийской батареи РСЗО БМ-21 Град  - Sputnik Беларусь, 1920
Ваенная спецаперацыя РФ у Данбасе
Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін аб’явіў аб правядзенні ваеннай спецаперацыі ў Данбасе. Ён выступіў са зваротам да расіян, у якім паведаміў, што ДНР і ЛНР папрасілі Расію аб дапамозе. Падрабязнасці аб спецаперацыі РФ чытайце ў матэрыялах Sputnik.

Грамадзяне Беларусі і Расіі планавалі тэракты ў Гродне – ТБ

© Sputnik / Инна ГришукГенконсульства Расіі ў Гродне
Генконсульства Расіі ў Гродне - Sputnik Беларусь, 1920, 04.04.2023
Падпісацца
Дзеяннямі падазроных, паводле звестак тэлеканала, кіраваў супрацоўнік галоўнага ўпраўлення разведкі Мінабароны Украіны.
МІНСК, 4 кра – Sputnik. Супрацоўнік галоўнага ўпраўлення разведкі Мінабароны Украіны Вячаслаў Розум вербаваў агентаў для тэрактаў у Беларусі, паведамілі ў эфіры тэлеканала АНТ.
Па даных спецслужбаў тэлеканала, Розум затрыманы і, ён паспеў завербаваць, як мінімум, дваіх. Мішэнямі для тэрактаў у Гродне павінны былі стаць некалькі аб'ектаў, сярод якіх Генконсульства РФ, што нядаўна адкрылася.
Падрабязнасці абяцаюць раскрыць увечары 4 красавіка ў эфіры згаданага канала. Раней таксама паведамлялася, што ў Гродне 19 сакавіка спецназ КДБ ліквідаваў тэрарыста. Ён аказаў узброенае супраціўленне і быў смяротна паранены.
"Граната, якую ён кінуў у нашых рабят, адбілася аб шчыт, упала пад ногі нашаму байцу. Ён яе адкінуў у суседні калідорчык, які вядзе да кухні, і там яна ўзарвалася", - расказаў у эфіры ДзяржТБ інспектар па Гродзенскай вобласці Юрый Караеў.
Інцыдэнт меў месца на вуліцы Курчатава. Тэрарыст выкарыстаў не толькі гранаты, але і аўтаматычную зброю. Сілавікам удалося пазбегнуць страт, грамадзянскія асобы таксама не пацярпелі.
Беларускае дзяржТБ паказала кадры з месца перастрэлкі. На іх відаць кулявыя адтуліны ў мэблі і сценах у кватэры, якую здымаў тэрарыст. Узбуджана крымінальная справа, у рамках расследавання затрымалі некалькі чалавек.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
КДБ: чакаем актывізацыі тэрарыстычнай дзейнасці ў Беларусі
Расія не выключае магчымасць перакідкі Кіевам дыверсантаў у Беларусь – МЗС РФ
Мінск перадаў Маскве адпячаткі пальцаў ліквідаванага ў Гродне тэрарыста
Стужка навiн
0