У Мінску афіцыйныя мерапрыемствы пачаліся раніцай з ускладання кветак да стэлы "Мінск – горад-герой".
У мерапрыемствах прынялі ўдзел кіраўніцтва Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі, кіраўнікі шэрага міністэрстваў і ведамстваў, прадстаўнікі грамадскіх арганізацый – ветэранскіх і маладзёжных, перадае карэспандэнт Sputnik з месца падзей.
Да абеліска ўсклалі букеты ў асноўным з бардовых гваздзікоў, руж і цюльпанаў. У час мерапрыемства школьнікі запусцілі ў неба белых галубоў.
Асноўная маёўка прайшла ў Мінску ў парку Перамогі.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Таксама на Sputnik:
Вершы пра Першамай: "Да любой работы мы гатовы…"
Лукашэнка павіншаваў беларусаў з Днём працы