Папа накіроўвае з візітам у Беларусь архібіскупа Гуджэроцці

Нагодай для візіту ў Мінск былога папскага нунцыя, добра вядомага ў Беларусі, стануць урачыстасці ў Будславе.
Sputnik
МІНСК, 2 мая – Sputnik. Папы Рымскі Францыск прыняў рашэнне накіраваць у Беларусь з візітам былога нунцыя ў Мінску архібіскупа Клаўдыё Гуджэроцці, падставай для візіту стануць урачыстасці ў Будславе, паведамілі ў Рымска-каталіцкай царкве ў Беларусі.
Архібіскуп Гуджэроцці ўзначальваў пасольства Ватыкана ў Мінску ў 2011-2015 гадах, ён добра вядомы ў Беларусі. Будучы апостальскім нунцыем, падтрымліваў міжканфесійныя кантакты, а таксама кантакты з беларускімі ўладамі. Прыязджаў ён у Беларусь і пасля заканчэння сваёй місіі ў якасці апостальскага нунцыя.

"Папа Францыск прызначыў прэфекта дэпартамента ўсходніх цэркваў архібіскупа Клаўдыё Гуджэроцці сваім спецыяльным пасланнікам (легатам) на ўрачыстасцях з нагоды 25-годдзя каранацыі цудатворнага абраза Будслаўскай Божай Маці", - паведамілі ў РКЦ у Беларусі.

Будслаўскі фестываль – адно з самых вядомых і масавых каталіцкіх мерапрыемстваў у Беларусі. Вобраз Будслаўскай іконы Божай Маці – цудатворны, гэта самая ўшанаваная каталіцкая святыня ў Беларусі. На 400-годдзе святыні на Будслаўскі фэст сабралася каля 50 тысяч паломнікаў, не толькі з Беларусі, але і з суседніх краін – Латвіі, Літвы, Польшчы, Расіі, Украіны.
Будслаўскія ўрачыстасці, як правіла, праходзяць у першых чыслах ліпеня.
Што да анансаванага візіту архібіскупа Гуджэроцці, варта адзначыць, што, калі ён з'язджаў з Беларусі пасля заканчэння сваёй місіі ў якасці нунцыя, то развітальны візіт здзейсніў у Будслаў. Ён неаднаразова прысутнічаў на Будслаўскім фестывалі, які ў 2018 годзе быў уключаны ў спісак нематэрыяльнай культурнай спадчыны чалавецтва ЮНЕСКА.
Прыязджаў Гуджэроці ў Беларусь і ў канцы 2020 года – тады ён сустракаўся з беларускім прэзідэнтам Аляксандрам Лукашэнкам.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Таксама на Sputnik:
Як 200 гадоў таму: гадзіннік на Будслаўскім касцёле зноў адлічвае час
У Будслаўскім касцёле хутка могуць аднавіцца службы
Спадчына ЮНЕСКА: лепшыя фатаграфіі фестываля ў Будславе