МІНСК, 3 мая – Sputnik. Грамадзян у нецвярозым стане не пусцяць на святочныя мерапрыемствы 9 мая, паведаміў намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення аховы правапарадку і прафілактыкі МУС Сяргей Мірончык журналістам.
Ён адзначыў, што МУС у межах кампетэнцыі праводзіць неабходную падрыхтоўчую работу для таго, каб гарантаваць грамадскую бяспеку ў свята.
Па словах Мірончыка, праводзіцца цэлы комплекс мерапрыемстваў. Напрыклад, месцы святочных мерапрыемстваў возьмуць пад кантроль праваахоўнікі, тэрыторыю дагледзяць сапёрна-піратэхнічныя групы, абсталююць КПП і эвакуацыйныя выхады.
"Усе грамадзяне змогуць прайсці на святочнае мерапрыемства толькі пасля асабістага агляду, а таксама надгляду рэчаў, якія знаходзяцца пры іх", - цытуе БелТА намесніка начальніка галоўнага ўпраўлення аховы правапарадку і прафілактыкі МУС.
Перад кожным КПП будзе стэнд з інфармацыяй аб забароненых прадметах і рэчывах. Асобна абсталююць дадатковыя пункты пропуску для інвалідаў, цяжарных жанчын, грамадзян з малалетнімі дзецьмі, ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны.
"Для зручнасці рэкамендуем прыходзіць на святочныя мерапрыемствы загадзя. Асобы, якія знаходзяцца ў стане алкагольнага ап'янення, на рэжымную тэрыторыю дапушчаны не будуць", - сказаў Мірончык.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Таксама на Sputnik:
Мінск прыняў міжнародную марш-эстафету да 78-годдзя Перамогі
Больш за 1500 віцябчан удзельнічалі ў здымках кліпа да Дня Перамогі – відэа
Стартавала міжнародная акцыя "Окна Победы"