Праздничный салют в Москве в честь Дня Победы - Sputnik Беларусь, 1920
Дзень Перамогі
У 2023 годзе спаўняецца 78 гадоў Вялікай Перамозе. Як адзначаць 9 Мая сёлета? Што ўзгадваюць ветэраны і сведкі Вялікай Айчыннай вайны? Больш падрабязна чытайце ў матэрыялах Sputnik.

Стартавала міжнародная акцыя "Окна Победы"

© Sputnik / Илья Наймушин / Перайсці ў медыябанкМіжнародная акцыя "Окна Победы"
Міжнародная акцыя Окна Победы  - Sputnik Беларусь, 1920, 02.05.2023
Падпісацца
Пасольства Расіі заклікала ўдзельнікаў акцыі афармляць публікацыі відэа і фатаграфій у сацыяльных сетках хэштэгам #ОкнаПобеды.
МІНСК, 2 мая – Sputnik. Напярэдадні святкавання 78-й гадавіны Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне дадзены старт міжнароднай акцыі "Окна Победы", паведамілі Sputnik у аўторак у Пасольстве РФ у Беларусі.
"Мэтай дадзенай акцыі з’яўляецца захаванне гістарычнай памяці і праўды, а таксама перадача маладому пакаленню традыцый ушаноўвання савецкіх воінаў, якія абаранілі свабоду сваёй Радзімы ў барацьбе з гітлераўскімі захопнікамі", - падкрэслілі ў расійскай дыпламатычнай місіі.
Па задумцы арганізатараў акцыі, яе ўдзельнікі тэматычна афармляюць вокны сваіх кватэр, дамоў, навучальных і іншых устаноў з дапамогай малюнкаў, карцінак, фатаграфій і надпісаў, прысвечаных Перамозе шматнацыянальнага савецкага народа над фашызмам, расказалі ў пасольстве.
Там адзначылі, што вітаецца публікацыя відэа і фатаграфій аформленых вокнаў у сацсетках з хэштэгам #ОкнаПобеды, суправаджэнне іх словамі падзякі воінам-вызваліцелям, гісторыямі пра лёсы сваякоў-чырвонаармейцаў і фатаграфіямі ваенных гадоў з сямейных архіваў.
У дапамогу ўдзельнікам даступны гатовыя трафарэты, загрузіць якія можна па гэтай спасылцы.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Таксама на Sputnik:
"Диктант Победы" напісалі ў Мінску
Саюзны праект "Без срока давности" прэзентуюць 22 чэрвеня ў Брэсцкай крэпасці
У Мінску абмеркавалі падрыхтоўку праекта "Цягнік Памяці"
Стужка навiн
0