МІНСК, 3 мая – Sputnik. Удзельнікі міжнароднай марш-эстафеты, прымеркаванай да 78-годдзя гадавіны Вялікай Перамогі, пабывалі ў Мінску, паведамляе прадстаўніцтва Рассупрацоўніцтва ў Мінску.
У сталіцы Беларусі галоўнай кропкай эстафеты стала Плошча Перамогі. Удзельнікі акцыі, сярод якіх былі прадстаўнікі грамадскай арганізацыі "Патрыёты Беларусі", усклалі кветкі ля вечнага агню і разгарнулі копію Сцяга Перамогі, памер якой – 200 квадратных метраў.
Марш-эстафета называецца "Наша Великая Родина", і гэта частка саюзнага антыфашысцкага патрыятычнага праекта.
Эстафета стартавала 17 сакавіка ў Мелітопалі, і яе агульны маршрут, як чакаецца, складзе каля 21 тысячы кіламетраў.
Ён уключае ў сябе ў тым ліку гарады-героі і гарады воінскай славы, а таксама ўзнагароджаныя ордэнам Айчыннай вайны I ступені.
Фінішуе акцыя ў Маскве 9 мая, дзе яе ўдзельнікі плануюць прыбыць на Паклонную гару.
У кожным пункце маршруту эстафеты ўдзельнікі разгортваюць копію Сцяга Перамогі. Пасля яго перадаюць у наступны горад, каб сцяг зноў урачыста разгарнулі каля мемарыяла, прысвечанага Вялікай Айчыннай вайне.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Таксама на Sputnik:
Больш за 1500 віцябчан удзельнічалі ў здымках кліпа да Дня Перамогі – відэа
Стартавала міжнародная акцыя "Окна Победы"
Саюзны праект "Без срока давности" прэзентуюць 22 чэрвеня ў Брэсцкай крэпасці