МІНСК, 6 мая – Sputnik. Беларусь распрацоўвае даступны тур для жыхароў краіны ў Башкортастан, паведаміў Sputnik старшыня праўлення Рэспубліканскага саюза турыстычнай індустрыі Беларусі Піліп Гулый.
Ён адзначыў, што 6 чэрвеня пры падтрымцы Цэнтра развіцця турызму рэспублікі Башкартастан лідзіруючыя тураператары рэспублікі прыедуць ва Уфу для распрацоўкі туру.
"Мэта мерапрыемства – стварэнне адаптаванага тыднёвага туру пад крытэрыі спажывання беларускага турыста з наступнай рэалізацыяй. Аднак перад прымаючым бокам стаіць складаная задача ў захаванні нізкага (люстранога) кошту. Крыху больш за 600 белрублёў за тыдзень з чалавека – за ўсю праграму", - сказаў Гулый.
Ён таксама дадаў, што ўзнікла пытанне, хто і за кошт якіх сродкаў зможа субсідзіраваць пералёт з Мінска ва Уфу і назад (яго цана складае яшчэ 370-570 беларускіх рублёў).
"Пытанне адкрытае і мяч на беларускім баку толькі збольшага. Але скажам галоўнае – улады Башкортастана паказалі прыклад, ужыўшы вельмі і вельмі лагічны і эфектыўны механізм міжрэгіянальнага супрацоўніцтва", - адзначыў старшыня праўлення.
Паводле яго слоў, у частцы праграмы "Башкирско-белорусское долголетие" выкарыстоўваецца інструмент субсідзіравання рэйса. Гулый назваў гэта выдатным інструментам па падтрымцы рэйса да моманту яго поўнай загрузкі на камерцыйнай аснове.
"У Беларусі субсідыйных механізмаў у такім або падобным выглядзе няма. І перадумоў да іх з’яўлення пакуль што не адчуваецца. Бо гэта іншы падыход да галіны ў цэлым. Праграмы і канцэпцыі напісаны і зацверджаны яшчэ ў дапандэмійны перыяд, не гаворачы аб актуальных абставінах санкцыйных цяжкасцей, геапалітычных абмежаванняў і асаблівай ролі развіцця міжрэгіянальных сувязей", - дадаў Гулый.
Ён выказаў надзею на тое, што пытанне субсідзіравання будзе разгледжана ўсімі зацікаўленымі.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Таксама на Sputnik:
З усмешкамі і падарункамі: першы прамы рэйс з Уфы сустрэлі ў Мінску
Узаемныя турпатокі Беларусі і Расіі выраслі кратна – Гулый
Частату авіярэйсаў Ніжні Ноўгарад – Мінск могуць павялічыць