Да Дня Перамогі агенцтва Sputnik Беларусь і медыягрупа "Россия сегодня" прэзентуюць унікальную выставу ваенных фатаграфій аб падзеях 1943 года.
У аб’ектыў карэспандэнтаў Саўінфармбюро трапілі кадры пераломных момантаў Вялікай Айчыннай вайны, раней многія з гэтых фатаграфій не прадстаўляліся шырокай публіцы.
Выставы ваенных фота сталі традыцыяй для агенцтва Sputnik Беларусь – ужо шэсць гадоў запар напярэдадні святкавання Дня Перамогі беларусы і госці краіны могуць пазнаёміцца з рэдкімі фотакадрамі, знятымі карэспандэнтамі Саўінфармбюро на палях бітваў.
У новай экспазіцыі прадстаўлены моманты 80-гадовай даўніны, якія сталі пераломнымі падчас ваенных дзеянняў – Сталінградская бітва, прарыў блакады Ленінграда, Курская дуга, бітва за Днепр і акцыі партызан у Беларусі.
Фотавыстава будзе дэманстравацца ў Брэсцкай крэпасці да 22 чэрвеня – гадавіны пачатку Вялікай Айчыннай вайны. На працягу года Sputnik Беларусь плануе паказаць выставу ў Мінску і ва ўсіх абласных цэнтрах.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Таксама на Sputnik:
Чатыры вайны і канцлагер: мурал генералу Карбышаву адкрылі ў Гродне – відэа
Мінск прыняў міжнародную марш-эстафету да 78-годдзя Перамогі
"Сад памяці" для герояў: Гродна далучылася да міжнароднай акцыі