Праздничный салют в Москве в честь Дня Победы - Sputnik Беларусь, 1920
Дзень Перамогі
У 2024 годзе спаўняецца 79 гадоў Вялікай Перамозе. Як адзначаць 9 Мая сёлета? Што ўзгадваюць ветэраны і сведкі Вялікай Айчыннай вайны? Больш падрабязна чытайце ў матэрыялах Sputnik.

Чатыры вайны і канцлагер: мурал генералу Карбышаву адкрылі ў Гродне – відэа

Падпісацца
На сцяне адной са школ у Гродне з’явіўся мурал генералу Карбышаву. Галоўным госцем на адкрыцці мурала стаў беларускі паралімпіец і матывацыйны трэнер Аляксей Талай.
Напярэдадні Дня Перамогі мурал генералу-інжынеру Дзмітрыю Карбышаву стварылі ў школе №15 горада Гродна. Больш за пяцьдзесят гадоў дадзеная школа носіць імя Карбышава, пры ёй створаны музей і вядзецца вялікая работа па захаванні памяці аб Героі Савецкага Саюза і выдатным ваенным будаўніку.
Ідэя стварыць мурал належыць адміністрацыі навучальнай установы і школьнаму актыву. Адкрыццё вырашылі прымеркаваць да Дня Перамогі, а на цырымонію запрасілі не толькі прадстаўнікоў ветэранскіх арганізацый, мясцовых улад і вайскоўцаў, але і вядомага ў Беларусі паралімпійца, матывацыйнага трэнера і стваральніка дабрачыннага фонду Аляксея Талая.
"Гэтая ініцыятыва – гэта вельмі важная веха ў патрыятычным выхаванні дзяцей. Каб яны маглі наўпрост дакрануцца да легенды, тых, хто каваў перамогу і змагаўся за нашу Радзіму, тых, хто загінуў за нашу Перамогу. Мы іх годныя нашчадкі", - сказаў перад адкрыццём мурала Талай.
Пазней ён прызнаўся, што падчас адкрыцця мурала не змог стрымаць слёз. Самай кранальнай часткай мерапрыемства стала выступленне вучня школы, які зачытаў верш уласнага сачынення, у якім апісаў подзвіг і смерць у канцлагеры генерала Карбышава.
Дзмітрый Карбышаў – вядомы вучоны-інжынер, фартыфікатар, адзін з нямногіх царскіх афіцэраў, які перайшоў на бок савецкай улады, стаў генералам, пасмяротна – Героем Савецкага Саюза. Ён прайшоў чатыры вайны, лічыўся перадавым ваенным інжынерам.
У чэрвені 1941 года 61-гадовы Карбышаў прыехаў на заходнія межы Беларусі, каб праверыць тэхнічны стан абарончых збудаванняў, будаўніцтвам якіх кіраваў. Пабываў у Асаўцы, Брэсце, а напярэдадні 22 чэрвеня прыбыў у Гродна. Менавіта тут і застаў пачатак вайны.
Вядома, што ў першыя дні вайны ён адмовіўся з’ехаць у Маскву, ваяваў, трапляў у акружэнне, адыходзіў разам з арміяй, нёс усе нягоды салдацкага жыцця. Праз два месяцы ў Магілёўскай вобласці быў кантужаны і ў непрытомным стане трапіў у палон, пасля гэтага некалькі гадоў лічыўся прапаўшым без вестак.
Пасля паланення ён прайшоў 13 канцлагераў і турмаў, у тым ліку быў у самых жорсткіх лагерах смерці – Асвенцым, Заксенхаўзен, Маўтхаўзен. Памёр Карбышаў у канцлагеры Маўтхаўзен пасля жорсткіх катаванняў у лютым 1945 года. Немцы выгналі вязняў на вуліцу і ў 12-градусны мароз палівалі іх са шлангаў вадой. Тых, хто адхіляўся ад напору вады, білі дубінкай. У адзін з такіх момантаў Карбышаў атрымаў смяротны ўдар па галаве і загінуў. Яго цела спалілі ў печах канцлагера. Апошняй яго фразай сталі словы: "Думайце аб Радзіме, і мужнасць не пакіне вас!".
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Таксама на Sputnik:
Вечар-канцэрт напярэдадні дня Перамогі прайшоў у Мінску
Наведвальнікам Брэсцкай крэпасці нагадаюць аб пераломным перыядзе ВАВ
"Сад памяці" для герояў: Гродна далучылася да міжнароднай акцыі
Стужка навiн
0