МІНСК, 9 мая – Sputnik. Паняцці гісторыі як у Беларусі, так і ў Расіі, ідэнтычныя, аб гэтым заявіў у аўторак у Мінску пасол Расіі ў Беларусі Барыс Грызлоў, перадае карэспандэнт Sputnik.
Расійскі дыпламат адзначыў, што сёння ў дзвюх краінах работа па захаванні гістарычнай памяці стаіць на вельмі высокім узроўні. У мінулым годзе, які быў аб’яўлены Годам гістарычнай памяці, было вельмі шмат важных падзей.
"І мы бачым, што паняцці гісторыі і ў Расіі, і ў Беларусі ідэнтычныя. Гэта вельмі важна. Мы праводзілі шмат канферэнцый, якія былі прысвечаны важным падзеям мінулага года. Іх было вельмі шмат. Погляд адзіны", - падкрэсліў Грызлоў.
Ён дадаў, што беларусы і расіяне – гэта народы, якія выраслі на агульнай тэрыторыі, у іх адзіная Айчына.
Важная падзея
Пасол Расіі падкрэсліў: тое, што лідары краін СНД сабраліся ў Маскве ў Дзень Перамогі, з'яўляецца важнай падзеяй.
"Гэта вельмі важная падзея, што лідары СНД сабраліся ў Маскве, падтрымліваюць СВА, разумеюць, што неабходна перамагчы неанацызм, які зараджаецца, гэта, напэўна, вельмі важнае сведчанне", - сказаў Грызлоў.
Ён прывёў словы прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна, якія ён сказаў сёння перад Парадам Перамогі ў Маскве: "Сёння прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін сказаў, што нам аб'яўлена вайна, таму мы павінны належным чынам адказаць на гэта".
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Таксама на Sputnik:
Хрэнін: беларуская армія гатова даць адпор любому парушальніку мяжы
Гераічнае мінулае расіян і беларусаў будзе асновай для адзінства – Мацвіенка