Дзень Перамогі

Прэзідэнт Беларусі ўсклаў вянок да манумента Перамогі ў Мінску

Аялксандр Лукашэнка з сынамі Віктарам, Дзмітрыем і Мікалаем аддалі даніну памяці героям Вялікай Айчыннай вайны.
Sputnik
МІНСК, 9 мая – Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка разам з сынамі ўсклаў вянок і кветкі да манумента Перамогі ў цэнтры Мінска, перадае карэспандэнт Sputnik.
Ва ўрачыстай цырымоніі прынялі ўдзел вышэйшае кіраўніцтва краіны, прадстаўнікі дзяржорганаў, сілавога блока, дыпламатычнага корпуса, духавенства, грамадскіх арганізацый, палітычных партый, працоўных калектываў, моладзь, ветэраны.
Па даручэнні кіраўніка дзяржавы да прысутных на плошчы звярнуўся міністр абароны краіны Віктар Хрэнін. У сваім выступленні кіраўнік Мінабароны адзначыў, што беларуская армія гатова даць адпор любому, хто парушыць дзяржаўную мяжу. "Наша армія гатова даць адпор любому. Мы зробім усё, каб ніхто не смеў указваць беларусам, як нам жыць на роднай зямлі", - сказаў Хрэнін.
Перад пачаткам акцыі кіраўнік КДБ Іван Церцель паведаміў журналістам, што напярэдадні Дня Перамогі праваахоўныя органы папярэдзілі спробы ўчынення тэрактаў у Беларусі. "Вядома, абстаноўка вакол нашай краіны вельмі неспакойная. І мы працуем па даручэнні прэзідэнта, каб не адбылося таго, што магло б парушыць спакой грамадзян краіны", - запэўніў Церцель.
Сёння раніцай прэзідэнт Беларусі прыняў удзел у парадзе Перамогі на Краснай плошчы ў Маскве разам з прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным, а таксама лідарамі краін СНД.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Таксама на Sputnik:
Акцыя "Беларусь помніць" на плошчы Перамогі з удзелам Лукашэнкі – відэа
Хрэнін: беларуская армія гатова даць адпор любому парушальніку мяжы
З кветкамі, песнямі і шэсцямі: у Беларусі адзначаюць Дзень Перамогі – відэа