Расія дэнансуе Дагавор аб звычайных узброеных сілах у Еўропе

Законапраект аб дэнансацыі ў базе Дзярждумы пакуль што не зарэгістраваны – ён павінен быць разгледжаны абедзвюма палатамі.
Sputnik
МІНСК, 10 мая – Sputnik. Расійская Федэрацыя дэнансуе Дагавор аб звычайных узброеных сілах у Еўропе, адпаведны дакумент падпісаны прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным.
У сераду было апублікавана распараджэнне Пуціна аб прызначэнні намесніка міністра замежных спраў РФ Сяргея Рабкова афіцыйным прадстаўніком пры разглядзе пытання аб дэнансацыі Дагавора аб звычайных узброеных сілах у Еўропе (ДЗУСЕ).
Пытанне аб дэнансацыі будзе разгледжана абедзвюма палатамі расійскага парламента.
Як раней паведамлялася, цяпер удзел Расіі ў ДЗУСЕ прыпынены, але ў той жа час Масква фармальна застаецца ўдзельнікам Дагавора.
Лідар ЛДПР і кіраўнік думскага камітэта па міжнародных справах Леанід Слуцкі паведаміў, што праект аб дэнансацыі ДЗУСЕ можа быць разгледжаны палатай 16 мая.
"Праект аб дэнансацыі ДЗУСЕ можа быць разгледжаны ўжо на пленарным пасяджэнні ў аўторак 16 (мая)", - сказаў Слуцкі журналістам.

Што за дагавор

Узаемадзеянне ў рамках ДЗУСЕ існуе ўжо больш за 30 гадоў, дакумент падпісалі 19 лістапада 1990 года. Тады ў сталіцы Францыі сабраліся паўнамоцныя прадстаўнікі 16 дзяржаў-удзельніц НАТА і 6 дзяржаў-удзельніц Арганізацыі Варшаўскага дагавора (АВД).
Ад НАТА дакумент падпісалі: Бельгія, Вялікабрытанія, Германія, Грэцыя, Данія, Ісландыя, Іспанія, Італія, Канада, Люксембург, Нідэрланды, Нарвегія, Партугалія, ЗША, Турцыя і Францыя), ад АВД: Балгарыя, Венгрыя, Польшча, Румынія, СССР і Чэхаславакія.
Набыў моц дакумент 9 лістапада 1992 года.
Пазней з’явіўся так званы адаптаваны дагавор аб звычайных узброеных сілах у Еўропе. Яго ратыфікавалі толькі 4 дзяржавы: Расія, Беларусь, Казахстан і Украіна.
Расія ў 2007 годзе прыпыніла ўдзел у ДЗУСЕ "да таго часу, пакуль краіны НАТА не ратыфікуюць Пагадненне аб адаптацыі і не пачнуць добрасумленна выконваць гэты дакумент".
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Таксама на Sputnik:
Эксперт пракаменціраваў магчымае размяшчэнне СЯЗ у Беларусі
Кедмі: якія перавагі перад Захадам дае Расіі гіпергукавая зброя
МЗС раіць не правакаваць РФ у святле размяшчэння ТЯЗ у Беларусі