Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі

Беларуска-расійскі дзелавы форум пройдзе ў Екацярынбургу ў ліпені

Прадстаўнікі Мінпрама Беларусі, Нацыянальнай акадэміі навук і беларускіх бірж прадставяць рэспубліку на форуме, які будзе часткай "Иннопрома-2023".
Sputnik
МІНСК, 11 мая – Sputnik. Асноўнай тэмай беларуска-расійскага дзелавога форуму, які ўключаны ў праграму маштабнай выставы "Иннопром-2023" у Екацярынбургу, будзе імпартазамяшчэнне, паведаміў журналістам намеснік міністра прамысловасці Дзмітрый Харытончык.
Паводле яго слоў, ад Беларусі на форуме выступяць прадстаўнікі Мінпрама, Нацыянальнай акадэміі навук і бірж. Акрамя замяшчэння імпарту яны абмяркуюць кааперацыю.
"…і, магчыма, абмеркаванне нейкіх новых трэндаў і напрамкаў у прынцыпе ў сферы прамысловасці", - дадаў Харытончык.
Намеснік міністра лічыць, што "Иннопром" – гэта адна з галоўных выставачных пляцовак для прамысловасці ў СНД. А з улікам таго, што туды прыедуць прадстаўнікі прыкладна 50 краін, можна значна пашырыць дзелавыя кантакты.
Беларусь разгорне маштабную экспазіцыю. У тым ліку там будзе тэхніка МТЗ, МАЗа, "Амкадора". Рэспубліка пакажа новы магістральны цягач класа "Еўра 6".
Як адзначыў старшыня Беларускай гандлёва-прамысловай палаты (БелГПП) Міхаіл Мятлікаў, на "Иннопроме-2023" прадставяць амаль усе сектары беларускай эканомікі.
"Як краіна-партнёр мы забудоўваем найбуйнейшую нашу экспазіцыю ў нашай сучаснай гісторыі. Экспазіцыя Рэспублікі Беларусь будзе складаць больш як 3 тысячы квадратных метраў", - адзначыў Мятлікаў.
Раней паведамлялася, што Беларусь выбрана ў 2023 годзе стратэгічным партнёрам екацярынбургскага форуму-выставы.
"Иннопром" праходзіць у сталіцы Уральскай федэральнай акругі з 2010 года. Гэта адна з базавых дзелавых пляцовак прамысловага сектара Расіі. На яе прыязджаюць патэнцыяльныя пакупнікі як з расійскіх рэгіёнаў, так і іншых краін.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Чытайце таксама:
Беларуская выстава на "Иннопроме" зойме 3 тыс кв метраў – Галоўчанка
Беларусь амаль выйшла на тэхналагічную незалежнасць – Бяглоў
Пархомчык: для Еўропы сумна, што яна адмовілася ад беларускай прадукцыі