Дырэктар "Сымбаль Бай" Павел Белавус прыгавораны да 13 гадоў пазбаўлення волі

Крымінальная справа разглядалася за зачыненымі дзвярамі, але прыгавор суд абвясціў у адкрытым фармаце.
Sputnik
МІНСК, 11 мая – Sputnik. Мінскі гарадскі суд 11 мая абвясціў абвінаваўчы прыгавор па крымінальнай справе ў дачыненні да дырэктара ТАА "Сымбаль Бай", Павел Белавус прыгавораны да 13 гадоў пазбаўлення волі.
Сацсеткі "Symbal.by" прызнаны беларускім судом экстрэмісцкімі.
Самае вялікае пакаранне – 10 гадоў і штраф у памеры 500 базавых велічынь (18 500 рублёў) – Белавус атрымаў за здраду дзяржаве. За арганізацыю групавых дзеянняў, якія парушаюць грамадскі парадак, Белавус атрымаў 3 гады пазбаўлення волі, за публічныя заклікі да захопу ўлады – 4 гады, за кіраўніцтва экстрэмісцкім фарміраваннем – 4 гады пазбаўлення волі. У выніку суд прызначыў пакаранне ў выглядзе 13 гадоў пазбаўлення з адбываннем у папраўчай калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.
Суд пастанавіў улічыць у тэрмін пакарання час знаходжання пад вартай з 23 снежня 2021 года.
Суд таксама пастанавіў прымяніць спецыяльную канфіскацыю да аўтамабіля Renault, які належаў Белавусу, тэлефон, мультыварку і ноўтбук суд пакінуў пад арыштам для пагашэння штрафу.
Грошы на рахунках грамадзяніна і "Сымбаль Бай" пастаноўлена накіраваць на выкананне прыгавору.
На абвяшчэнні рэзалютыўнай часткі прыгавору суду спатрэбілася каля 15 хвілін. У зале суда акрамя журналістаў прысутнічалі родныя і блізкія абвінавачанага.
Прыгавор неканчатковы і можа быць абскарджаны.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Чытайце таксама:
Пратасевіч прыгавораны да 8 гадоў пазбаўлення волі
Пачалося першае пасяджэнне камісіі па вяртанні "збеглых"
Валерый Цапкала прыгавораны да 17 гадоў пазбаўлення волі