Эксперты расказалі, дзе можна бюджэтна правесці водпуск

Пры складанні спіска бюджэтных турыстычных напрамкаў, улічвалася колькасць хостэлаў, бясплатных славутасцей і цэны на прадукты ў крамах.
Sputnik
МІНСК, 12 мая – Sputnik. Тайланд, Арменія, Азербайджан, В’етнам і Паўднёвая Карэя прызнаны самымі лепшымі краінамі для самастойна арганізаванага водпуску беражлівых турыстаў. Такімі данымі падзялілася Асацыяцыя тураператараў (АТАР).
Пры складанні гэтага спіска ўлічвалася колькасць хостэлаў, бясплатных славутасцей, а таксама цэны на прадукты ў крамах.
Пасля аналізу даных высветлілася, што ў сталіцах Тайланда, Арменіі, Азербайджана, В’етнама і Паўднёвай Карэі можна адпачыць чатыры дні і тры ночы ўсяго за суму ад 30 да 90 долараў.
Спецыялісты адзначаюць, што гэтых грошай павінна хапіць на пражыванне ў хостэле, а таксама дзесяць паездак на грамадскім транспарце.
Так, напрыклад, у сталіцы Арменіі – Ерэване на гэтыя мэты турысту спатрэбіцца 44,5 долара. Пералёт і харчаванне ў гэтую суму не ўваходзяць. У сталіцы дастаткова вялікі выбар хостэлаў, іх там больш за 270, а кошт начлегу ў іх стартуе ад 14 долараў. Кошт адной паездкі на грамадскім транспарце складае 0,25 долара. Стандартны набор прадуктаў на дзень у Ерэване абыходзіцца прыкладна ў 13 долараў.
Баку таксама прыйдзецца да спадобы эканомным вандроўнікам. Так, размяшчэнне на ноч у адным з хостэлаў (а іх у Баку больш за 183) мінімум каштуе 9 долараў, харчаванне каштуе ад 12 долараў, а праезд на транспарце – 0,2 долара.
Сталіца Тайланда замыкае тройку самых даступных для самастойных турыстаў гарадоў. Там 992 хостэлы, у якіх можна спыніцца мінімум за 17 долараў. Ежа абыдзецца мінімум у 17 долараў за дзень, а кошт білета на праезд у транспарце стартуе ад 0,82 долара.
Для трохдзённага адпачынку ў Ханоі (В’етнам) будзе дастаткова 36 долараў. З іх на размяшчэнне на ноч у адным з 285 хостэлаў пойдзе 11 долараў, адна паездка на грамадскім транспарце абыдзецца ў 0,3 долара, а на харчаванне за дзень давядзецца патраціць мінімум 20 долараў.
У Паўднёвай Карэі спатрэбіцца на дзень крыху больш за 90 долараў. У Сеуле вельмі шмат хостэлаў (578), і кошт размяшчэння там стартуе ад 27 долараў. Выдаткі на праезд – ад аднаго долара за білет, а на ежу ў дзень давядзецца выкласці ад 20 долараў.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Таксама на Sputnik:
Аўтобусы з Растова-на-Доне запусцілі ў Мінск – білеты раскупляюцца
Пяскоў растлумачыў, чаму Расія ўвяла бязвіз для грамадзян Грузіі
Беларусь распрацоўвае даступныя туры ў Башкортастан