Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі

Мацвіенка на сустрэчы з Алейнікам: Беларусь для РФ – стратэгічны партнёр

Кіраўнік Саўфеда таксама адзначыла, што ідзе актыўная падрыхтоўка да форуму рэгіёнаў, які пройдзе ў канцы чэрвеня ва Уфе.
Sputnik
МІНСК, 16 мая – Sputnik. Беларусь з’яўляецца для Расіі стратэгічным партнёрам і найбліжэйшым саюзнікам, заявіла спікер Савета Федэрацыі Дзяржаўнай думы РФ Валянціна Мацвіенка.
Яна сёння сустракаецца з кіраўніком МЗС Беларусі Сяргеем Алейнікам, які знаходзіцца ў Маскве з афіцыйным візітам па запрашэнні свайго расійскага калегі Сяргея Лаўрова.

"Беларусь для Расіі – бліжэйшы саюзнік, стратэгічны партнёр", - заявіла Мацвіенка. Пры гэтым яна нагадала, што ўжо пачалася падрыхтоўка да традыцыйнага форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі.

Адзначаючы саюзніцкія і партнёрскія адносіны Масквы і Мінска, Мацвіенка падкрэсліла, што расійскі бок "вельмі шануе брацкія адносіны". Беларусь і Расія не толькі будуюць Саюзную дзяржаву, але і "разам супрацьстаяць выклікам і пагрозам", - сказала старшыня Саўфеда.

Узаемадзеянне на рэгіянальным узроўні

Па словах Валянціны Мацвіенка, у Савеце Федэрацыі рыхтуюцца да правядзення форуму рэгіёнаў Расіі і Беларусі, які пройдзе ў чэрвені ва Уфе.
У сувязі з гэтым яна нагадала, што краіны актыўна ўзаемадзейнічаюць на рэгіянальным узроўні. "Добрым фарматам сталі міжрэгіянальныя форумы, якія падтрымліваюць кіраўнікі нашых дзяржаў", - сказала яна.
Паводле слоў Мацвіенкі, юбілейны, дзесяты па ліку, форум рэгіёнаў Расіі і Беларусі пройдзе 26-28 чэрвеня ў Башкортастане.
"Просім вашай падтрымкі ў арганізацыі яго мерапрыемстваў", - сказала Мацвіенка, звяртаючыся да Алейніка.
Яна нагадала, што на форуме ў Гродне, які прайшоў у мінулым годзе, было падпісана пагадненняў на суму больш за адзін мільярд долараў. "Усе яны сёння актыўна рэалізуюцца", - сказала палітык.
Мацвіенка таксама спынілася на актуальным для дзвюх краін парадку дня – сумесным супрацьдзеянні спробам націску калектыўнага Захаду на Маскву і Мінск.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Чытайце таксама:
Валодзін абмеркаваў з Алейнікам міжпарламенцкае ўзаемадзеянне
Беларуска-расійскі дзелавы форум пройдзе ў Екацярынбургу ў ліпені
Беларуская выстава на "Иннопроме" зойме 3 тыс кв метраў – Галоўчанка