Масква разлічвае, што Мінск прыме ўдзел у II саміце Расія-Афрыка

Беларускі міністр замежных спраў знаходзіцца ў Маскве з афіцыйным візітам, падчас якога ён сустрэўся з расійскім калегам.
Sputnik
МІНСК, 17 мая – Sputnik. Крэмль разлічвае, што Беларусь прыме ўдзел у другім саміце Расія-Афрыка, заявіў міністр замежных спраў Расіі Сяргей Лаўроў.
Сумесная прэс-канферэнцыя кіраўнікоў МЗС Расіі і Беларусі Сяргея Лаўрова і Сяргея Алейніка прайшла ў Маскве пасля перагавораў міністраў у сераду.
Расійскі дыпламат расказаў, што абмеркаваў з беларускім калегам перспектывы адносін Расіі, Беларусі і Саюзнай дзяржавы з краінамі Афрыкі, Блізкага Усходу, Азіі, Лацінскай Амерыкі.
"Асобна абмеркавалі праграму запланаванага летам у Сочы другога саміту Расія-Афрыка, у шэрагу мерапрыемстваў якога, як мы разлічваем, прымуць удзел і нашы беларускія сябры", - сказаў Лаўроў.
Кіраўнік МЗС Беларусі Сяргей Алейнік на гэтым тыдні ўпершыню накіраваўся з візітам у Расію пасля прызначэння на пасаду міністра.
Нагадаем, што першы саміт Расія-Афрыка прайшоў у Сочы ў кастрычніку 2019 года. На яго прыехалі прадстаўнікі дзяржаваў і рэгіянальных арганізацый кантынента.
Другі саміт і Эканамічны форум Расія-Афрыка пройдуць з 26 па 29 ліпеня.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Таксама на Sputnik:
Прэс-канферэнцыя Алейніка і Лаўрова ў Маскве – відэа
Лаўроў: Захад цынічна цісне на саюзнікаў Расіі па ЕАЭС і СНД
Пуцін: Расія не ў ізаляцыі і будзе супрацоўнічаць з тымі, хто гэтага хоча