https://bel.sputnik.by/20230517/laro-zakhad-tsynchna-tssne-na-sayuznka-ras-pa-eaes--snd-1075613847.html
Лаўроў: Захад цынічна цісне на саюзнікаў Расіі па ЕАЭС і СНД
Лаўроў: Захад цынічна цісне на саюзнікаў Расіі па ЕАЭС і СНД
Sputnik Беларусь
Постсавецкія краіны – удзельніцы шэрага інтэграцыйных структур апынуліся паміж двух агнёў, лічыць міністр. 17.05.2023, Sputnik Беларусь
2023-05-17T11:41+0300
2023-05-17T11:41+0300
2023-05-17T11:41+0300
сяргей лаўроў
расія
захад
палітыка
бяспека
навіны
мзс рф
еаэс
снд
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/03/1d/1073774103_0:0:3056:1719_1920x0_80_0_0_b69a6450ab0cd926ebfd3754a554b91f.jpg
МІНСК, 17 мая – Sputnik. Захад метадычна і цынічна цісне на саюзнікаў РФ па ЕАЭС і СНД, абяцаючы ім "залатыя горы", заявіў міністр замежных спраў Расіі Сяргей Лаўроў.Паводле яго слоў, праследуючы ўласныя карыслівыя інтарэсы, Захад аказвае ўсялякі націск на постсавецкія краіны, каб аслабіць становішча Расіі."Захад метадычна і цынічна патрабуе ад іх не рабіць крокаў, якія супярэчаць яго інтарэсам, абяцаючы "залатыя горы", - сказаў міністр.Паводле яго слоў, такія дзеянні Захаду з’яўляюцца не чым іншым, як умяшаннем ва ўнутраныя справы.Лаўроў адзначыў, доля Захаду ў эканоміцы Цэнтральнай Азіі, Закаўказзя ўзрастае. І паралельна Захад пашырае ў гэтых краінах сетку НДА, якія фінансуюцца з бюджэту, перш за ўсё, ЗША, Брытаніі, Еўрасаюза.Такія арганізацыі ў шэрагу краін постсавецкай прасторы "адчуваюць сябе ўсё больш прывольна і нават спрабуюць "заказваць музыку".Разам з тым Лаўроў адзначыў, што гэтыя краіны салідарны з Расіяй, з’яўляюцца саюзнікамі РФ.Захад "дастаў" Афрыку?Кіраўнік МЗС РФ звярнуў увагу, што шэраг краін Афрыкі і Лацінскай Амерыкі скардзяцца на тое, што Захад "дастаў" патрабаваннямі далучыцца да санкцый супраць РФ, у абмен абяцаючы "іх не караць".Паводле яго слоў, калектыўны Захад патрабуе ад іх далучыцца да санкцый у дачыненні да Расіі, абяцаючы лаяльнае стаўленне. "Вось і ўся "дыпламатыя", - сказаў Лаўроў.Ён падкрэсліў, што заявы заходніх палітыкаў аб ізаляцыі Расіі гавораць толькі аб адным – Захад лічыць сябе "пупам зямлі".Таксама ён падкрэсліў, што ў існуючай сітуацыі з санкцыямі супраць Расіі Еўропа вымушана "расплачвацца па рахунках" за поўную адмову ад самастойнасці і падпарадкаванае ЗША становішча.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"Чытайце таксама:
расія
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/03/1d/1073774103_325:0:3056:2048_1920x0_80_0_0_f15425fccab9eef26b3be65cf7612df9.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
сяргей лаўроў, расія, захад, палітыка, бяспека, навіны , мзс рф, еаэс, снд
сяргей лаўроў, расія, захад, палітыка, бяспека, навіны , мзс рф, еаэс, снд
Лаўроў: Захад цынічна цісне на саюзнікаў Расіі па ЕАЭС і СНД
Постсавецкія краіны – удзельніцы шэрага інтэграцыйных структур апынуліся паміж двух агнёў, лічыць міністр.
МІНСК, 17 мая – Sputnik. Захад метадычна і цынічна цісне на саюзнікаў РФ па ЕАЭС і СНД, абяцаючы ім "залатыя горы", заявіў міністр замежных спраў Расіі Сяргей Лаўроў.
"Яны (краіны-саюзнікі РФ - Sputnik) аказваюцца паміж двух агнёў. Ільвіная доля эканамічных сувязей прыпадае на Расійскую Федэрацыю, ЕАЭС, СНД", - заявіў кіраўнік расійскага знешнепалітычнага ведамства ў інтэрв'ю тэлеканалу "Царьград".
Паводле яго слоў, праследуючы ўласныя карыслівыя інтарэсы, Захад аказвае ўсялякі націск на постсавецкія краіны, каб аслабіць становішча Расіі.
"Захад метадычна і цынічна патрабуе ад іх не рабіць крокаў, якія супярэчаць яго інтарэсам, абяцаючы "залатыя горы", - сказаў міністр.
Паводле яго слоў, такія дзеянні Захаду з’яўляюцца не чым іншым, як умяшаннем ва ўнутраныя справы.
Лаўроў адзначыў, доля Захаду ў эканоміцы Цэнтральнай Азіі, Закаўказзя ўзрастае. І паралельна Захад пашырае ў гэтых краінах сетку НДА, якія фінансуюцца з бюджэту, перш за ўсё, ЗША, Брытаніі, Еўрасаюза.
Такія арганізацыі ў шэрагу краін постсавецкай прасторы "адчуваюць сябе ўсё больш прывольна і нават спрабуюць "заказваць музыку".
Разам з тым Лаўроў адзначыў, што гэтыя краіны салідарны з Расіяй, з’яўляюцца саюзнікамі РФ.
Кіраўнік МЗС РФ звярнуў увагу, што шэраг краін Афрыкі і Лацінскай Амерыкі скардзяцца на тое, што Захад "дастаў" патрабаваннямі далучыцца да санкцый супраць РФ, у абмен абяцаючы "іх не караць".
"(…) пагражаюць наўпрост і караюць. Я спытаў у некаторых сваіх сяброў з Афрыкі, Лацінскай Амерыкі, якія скардзяцца на тое, што Захад проста іх "дастаў", - сказаў Лаўроў, кажучы аб націску заходніх краін на Афрыку і Лацінскую Амерыку.
Паводле яго слоў, калектыўны Захад патрабуе ад іх далучыцца да санкцый у дачыненні да Расіі, абяцаючы лаяльнае стаўленне. "Вось і ўся "дыпламатыя", - сказаў Лаўроў.
Ён падкрэсліў, што заявы заходніх палітыкаў аб ізаляцыі Расіі гавораць толькі аб адным – Захад лічыць сябе "пупам зямлі".
Таксама ён падкрэсліў, што ў існуючай сітуацыі з санкцыямі супраць Расіі Еўропа вымушана "расплачвацца па рахунках" за поўную адмову ад самастойнасці і падпарадкаванае ЗША становішча.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"