МІНСК, 17 мая – Sputnik. Знешнепалітычныя ведамствы Беларусі і Расіі пацвердзілі асаблівы саюзніцкі характар двухбаковых адносін, аб гэтым гаворыцца ў сумеснай заяве кіраўнікоў ведамстваў дзвюх краін.
Міністры замежных спраў Беларусі і Расіі Сяргей Алейнік і Сяргей Лаўроў звярнулі ўвагу не толькі на асаблівы характар двухбаковых адносін, але і на адзінства падыходаў, якія датычацца пытанняў міжнароднага і рэгіянальнага парадку дня.
Кіраўнікі знешнепалітычных ведамстваў падкрэслілі, што Беларусь і Расія ствараюць Саюзную дзяржаву, у якой фарміруюцца агульная прастора па многіх напрамках. Сярод іх эканоміка, энергетыка, сфера фінансаў, абароны і бяспекі, міграцыі, гуманітарнага супрацоўніцтва, роўных праў і свабод грамадзян.
Міністэрствы замежных спраў дзвюх дзяржаў у сваю чаргу стараюцца забяспечваць усялякую знешнепалітычную падтрымку гэтай саюзнай інтэграцыі. Так, Мінск і Масква сумесна займаюцца ўстараненнем знешніх пагроз агульнай бяспецы, супрацьстаяць санкцыям і націску, а таксама спробам умяшацца ва ўнутраныя справы.
"Мы асуджаем дзеянні дзяржаў Захаду, накіраваныя на распальванне і зацягванне ўкраінскага крызісу. Лічым, што яго можна ўрэгуляваць палітыка-дыпламатычнымі метадамі і выступаем за вяртанне Украіны да нейтральнага пазаблокавага статусу і яе адмову ад нацысцкага і мілітарысцкага характару дзяржаўнай палітыкі", - гаворыцца ў сумеснай заяве.
Нейтральны статус Украіны – што гэта такое
Пазаблокавы або нейтральны статус Украіны быў зацверджаны ў 1990 годзе Дэкларацыяй аб дзяржаўным суверэнітэце краіны. Ён прадугледжвае адмову ад далучэння да вайсковых аб’яднанняў і ад размяшчэння замежных баз на сваёй тэрыторыі.
Раней кіраўнік расійскай дзяржавы Уладзімір Пуцін заявіў, што СВА на тэрыторыі Украіны ў тым ліку мае мэту дабіцца нейтралітэту краіны. Аднак Кіеў усяляк спрабуе дабіцца свайго ўключэння ў НАТА. З-за гэтага імкнення ўступіць у альянс Украіна страціла свой нейтральны статут.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Таксама на Sputnik:
Пяскоў даў ацэнку выкананню задач спецаперацыі
Лаўроў: Захад цынічна цісне на саюзнікаў Расіі па ЕАЭС і СНД
Мінск і Масква хочуць стварыць агульную прастору еўразійскай бяспекі