Міжнародная выстава ўзбраенняў і ваеннай тэхнікі MILEX-2023 адкрылася ў беларускай сталіцы 17 мая, форум будзе працаваць на працягу чатырох дзён. На выставу прывезлі як новыя распрацоўкі беларускага ваенпрама, так і работы збройнікаў з Расіі, Кітая і іншых краін.
Форум адкрыўся яркім светлавым шоу ў Мінск-арэне з удзелам цыркавых артыстаў, гледачы ўбачылі нумар эквілібрыстаў на палотнах, якое прадоўжылася выступленнем дзіцячых калектываў.
На адкрыцці MILEX выступіў кіраўнік беларускага Савета бяспекі Аляксандр Вальфовіч, міністр абароны Беларусі Віктар Хрэнін, генеральны сакратар АДКБ Імангалі Тасмагамбетаў, дзяржсакратар Саюзнай дзяржавы Расіі і Беларусі Дзмітрый Мезенцаў і кіраўнік беларускага Дзяржкамваенпрама Дзмітрый Пантус.
"Нягледзячы на складаную ваенна-палітычную абстаноўку, сярод гасцей нашага мерапрыемства ёсць прадстаўнікі практычна ўсіх рэгіёнаў свету, што красамоўна сведчыць аб тым, што ў нашай краіны ёсць шмат саюзнікаў, партнёраў і аднадумцаў на розных кантынентах", - адзначыў Хрэнін на адкрыцці выставы.
У прыватнасці, на выставе наведвальнікі ўбачаць навінку ад беларускага Дзяржкамваенпрама – лёгкабраніраваны аўтамабіль МЗКЦ-490100-217, а таксама – комплекс радыёэлектроннай барацьбы Р-327 "Кветка", дапрацаваны гранатамёт "Сапфір" і мадэрнізаваны танк Т-72 БМ2, які хутка паступіць на ўзбраенне.
Больш за 150 сваіх распрацовак прывезлі на выставу расіяне, "Ростех" сярод іншага прадставіць ваенна-транспартны самалёт Іл-76МД-90А, шматмэтавы звышманеўраны знішчальнік Су-35, баявыя верталёты Мі-28НЭ і Ка-52 у розных мадэрнізацыях. "Рособоронэкспорт" прадэманструе танк Т-90МС, БТР-82А, цяжкую агнямётную сістэму ТГС-1А і супрацьтанкавы ракетны комплекс "Корнет-ЭМ".
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Таксама на Sputnik:
Вальфовіч заявіў аб запатрабаванасці беларускага ўзбраення ў свеце
Як выглядае абноўлены ЗРК "Бук", які пакажуць на MILEX-2023 – відэа
Ад вінтовак да авіяцыі: што Расія пакажа на MILEX-2023