МІНСК, 17 мая – Sputnik. Серыйны выпуск найноўшай авіяцыйнай ракеты "Бронебойщик" пачаўся ў Расіі, паведаміў намеснік гендырэктара канцэрна "Техмаш" Аляксандр Кочкін, перадае РІА Навіны.
"Ракета "Бронебойщик" прынята на ўзбраенне і ўжо пайшла ў серыю, першыя заказы ёсць. У гэтым годзе мы ўжо зможам убачыць яе выкарыстанне ў зоне СВА", - сказаў прадстаўнік "Техмаша" на выставе MILEX-2023 у Мінску.
Паводле яго слоў, новая ракета можа ўстанаўлівацца на самалёты Су-25, верталёты Мі-8, а таксама на авіятэхніку, якая абсталявана пускавымі блокамі некіруемых авіяракет.
Такім чынам, сучасныя боепрыпасы дапоўняць сямейства некіруемых авіяцыйных ракет С-8 калібру 80 міліметраў, распрацаваных яшчэ ў савецкую эпоху.
"Бронебойщик" валодае большай магутнасцю ў параўнанні са звыклымі некіруемымі ракетамі дзякуючы новай баявой частцы. Пры гэтым яна можа выкарыстоўвацца з затрымкай выбуху пасля прабіцця перашкоды.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Таксама на Sputnik:
Пастаўкі ўзбраенняў з Беларусі ў РФ павялічыліся на фоне СВА
Як выглядае абноўлены ЗРК "Бук", які пакажуць на MILEX-2023 – відэа
Беларусь развівае ваеннае супрацоўніцтва з РФ, КНР і Іранам