МІНСК, 17 мая – Sputnik. На фоне спецыяльнай ваеннай аперацыі Расіі ва Украіне Мінск павялічыў аб’ёмы паставак узбраення Маскве, заявіў журналістам на прэс-канферэнцыі кіраўнік Дзяржкамваенпрама Дзмітрый Пантус, перадае карэспандэнт Sputnik.
Старшыня Дзяржкамваенпрама звярнуў увагу на тое, што ў рэспубліцы аператыўна рэагуюць на ўсе звароты Расіі і "гатовы паставіць любы від узбраенняў".
Ён сцвярджальна адказаў на пытанне журналістаў, ці павялічыліся пастаўкі ў РФ ваеннай прадукцыі з пачатку СВА.
"Вядома ж, аб’ёмы паставак з Беларусі ў Расійскую Федэрацыю павялічыліся, трэба гаварыць шчыра", - сказаў Пантус, але не ўдакладніў лічбы.
Уплыў санкцый
Асобна кіраўнік Дзяржкамваенпрама закрануў тэму ўплыву заходніх санкцый. Паводле яго слоў, адаптавацца беларускаму ВПК да рэстрыкцый адразу было складана, але зараз гэта ўдалося зрабіць.
"Змяніліся падыходы і алгарытмы, а самае галоўнае, што мы падстроіліся пад закупку неабходных дэталей, вузлоў і камплектуючых", - удакладніў Пантус.
Ён таксама звярнуў увагу на тое, што Мінск разам з Масквой працуе над пытаннямі імпартазамяшчэння.
"Мы дакладна разумеем, што без замены ключавых вузлоў і электронна-кампанентнай базы на айчынную добрых вынікаў не будзе", - дадаў ён.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Таксама на Sputnik:
Вальфовіч заявіў аб запатрабаванасці беларускага ўзбраення ў свеце
Беларусь развівае ваеннае супрацоўніцтва з РФ, КНР і Іранам