Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі

Шэраг праграм СД накіраваны на ўмацаванне абараназдольнасці Беларусі

Выставачны форум MILEX у Мінску ўжо стаў традыцыйным, у гэтам годзе ён прадстаўляе шэраг навінак ваенпрама.
Sputnik
МІНСК, 17 мая – Sputnik. Шэраг праграм Саюзнай дзяржавы накіраваны на ўмацаванне абараназдольнасці Беларусі, заявіў дзяржсакратар Саюзнай дзяржавы Дзмітрый Мезенцаў падчас урачыстай цырымоніі адкрыцця міжнароднай выставы MILEX-2023, перадае карэспандэнт Sputnik.
Мезенцаў звярнуў увагу на тое, што MILEX пацвярджае важкі і значны прамысловы патэнцыял Беларусі.
"Тыя прафесійныя сустрэчы, дыскусіі, якія адбудуцца ў бліжэйшыя дні, пацвердзяць, у тым ліку, і паспяховую практыку па ўзаемадзеянні беларускіх прамыслоўцаў, вучоных, даследчыкаў са сваімі калегамі і партнёрамі з Расійскай Федэрацыі", - сказаў дзяржсакратар.
Ён нагадаў, што падчас выставы ўзбраенняў Беларусь, Расія, Кітай і Іран прапануюць свае высокія дасягненні абаронна-прамысловых комплексаў. Усяго ж выставачныя плошчы наведаюць дэлегацыі больш як 30 краін.
"4 лістапада 2021 года кіраўнікамі дзяржаў у рамках пасяджэння вышэйшага дзяржаўнага савета Саюзнай дзяржавы падпісана дактрына Саюзнай дзяржавы, якая па азначэнні носіць абаронны характар", - сказаў Мезенцаў.
Беларусь і Расія, паводле слоў дзяржсакратара, актыўна рэалізоўваюць праграмы Саюзнай дзяржавы.
"Мы сёння гаворым аб тым, што частка праграм Саюзнай дзяржавы, якая фінансуецца з саюзнага бюджэту, знаходзячыся ў высокай ступені гатоўнасці, будзе прысвечана павышэнню абароннага патэнцыялу дзяржаў, аб’яднаных саюзным дагаворам. Але мы выдатна разумеем, што гэтыя крокі – адказ на тыя выклікі і пагрозы, якія склаліся ва ўсходнееўрапейскім рэгіёне ў апошні час", - удакладніў ён.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Таксама на Sputnik:
Міжнародны зброевы салон MILEX-2023 адкрыўся ў Мінску – відэа
Вальфовіч заявіў аб запатрабаванасці беларускага ўзбраення ў свеце
Як выглядае абноўлены ЗРК "Бук", які пакажуць на MILEX-2023 – відэа