Фота

Ракеты, дроны і шмат зброі: што паглядзець на MILEX-2023 – фота

Міжнародны зброевы салон MILEX-2023 адкрыўся ў Мінску напярэдадні. За дзень працы экспазіцыю выставы агледзелі ўжо тысячы наведнікаў. Фотакарэспандэнт Sputnik таксама засняў найноўшыя распрацоўкі ваенпрама – як беларускага, так і замежнага.
Sputnik
Форум, які праходзіць раз у два гады і для прафесіяналаў ваенна-прамысловай індустрыі ўжо стаў доўгачаканым, праводзяць у традыцыйным месцы – на пляцоўках "Мінск-Арэны". Уваход для наведвальнікаў – вольны.
Беларускія збройнікі сур’ёзна папрацавалі над тым, каб прадставіць шырокай грамадскасці некалькі "сакавітых" навінак – удасканалены бранявік ад МЗКЦ, комплекс радыёэлектроннай барацьбы Р-327 "Кветка", гранатамёт "Сапфір".
Але, мабыць, галоўны экспанат выставы – класічны танк Т-72, ​​які прайшоў глыбокую мадэрнізацыю на беларускім заводзе. Зрэшты, аб усім па парадку.
1 / 20

На выставу прывезлі як новыя распрацоўкі беларускага ваенпрама, так і работы збройнікаў з Расіі, Кітая і Ірана.

2 / 20

Сярод галоўных навінак – беларускі танк Т-72 БМ2: у выніку мадэрнізацыі палепшаны браня і прыцэл, з'явілася аўтаномная ўстаноўка электрасілкавання.

3 / 20

Новы лёгкі бронеаўтамабіль ад Мінскага завода колавых цягачоў.

4 / 20

Яшчэ адзін бранявік МЗКЦ – "аблегчаная версія".

5 / 20

Дапрацаваны гранатамёт "Сапфір" хутка паступіць ва Узброеныя Сілы Беларусі.

6 / 20

Найноўшы комплекс радыёэлектроннай барацьбы Р-327 "Кветка": складаецца з двух машын, можа падаўляць сігналы спадарожнікаў, GPS і "ГЛОНАСС"-навігацыі.

7 / 20

На палях выставы разгарнуў сваю працу дэманстрацыйны модуль палявога ваеннага шпіталя.

8 / 20

На адкрытай пляцоўцы каля галоўнага будынка "Мінск-Арэны" можна ўбачыць РСЗА "Паланэз".

9 / 20

На форуме таксама прадстаўлена шмат беспілотнікаў – ад распрацовак Акадэміі навук да ўзораў 558-га авіярамонтнага завода.

10 / 20

Дрон-камікадзэ "Чакан".

11 / 20

БПЛА "Лоўчы".

12 / 20

Тактычныя дроны на стэндзе адной з іранскіх кампаній.

13 / 20

Авіяцыйная кіруемая ракета Р60.

14 / 20

Больш за 150 сваіх распрацовак прадставілі кампаніі расійскага ваенпрама.

15 / 20

Танк Т-90МС і Т-14 прыехалі ў Мінск "паменшанымі" – у выглядзе макетаў.

16 / 20

Расійская агнямётная сістэма "Солнцепек".

17 / 20

Экспазіцыя ручных гранат.

18 / 20

Большая частка выставы адведзена пад стралковую зброю.

19 / 20

Знайшлося месца і для шматствольнага кулямёта: аматары шутэраў завуць яго мініган

20 / 20

Выстава МILEX-2023 пройдзе па 20 мая, усе жадаючыя могуць ацаніць навінкі айчыннага і замежнага ваенпрама.

>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Таксама на Sputnik:
"Кветка", "Сапфір", абноўлены танк і дроны: прэм’еры MILEX-2023 – відэа
Беларускі танк, зброя з РФ, іранскія дроны: што паказваюць на МILEX-2023
Беларусь развівае ваеннае супрацоўніцтва з РФ, КНР і Іранам