БелАЭС

Галоўчанка: БелАЭС – важнейшы праект дзесяцігоддзя

Узровень магутнасці рэактарнай устаноўкі на другім энергаблоку Астравецкай АЭС сёння павысілі да 50%.
Sputnik
АСТРАВЕЦ, 19 мая – Sputnik. У Беларусі прыняты неабходныя рашэнні для стымулявання спажывання электраэнергіі, сказаў прэм’ер-міністр краіны Раман Галоўчанка на пляцоўцы БелАЭС, перадае карэспандэнт Sputnik.
Паводле яго слоў, у рэспубліцы развіваюцца ўсе віды генерацыі электраэнергіі. На дадзеным этапе ў краіне захоўваюць традыцыйную генерацыю і развіваюць атамную энергетыку.
Кіраўнік урада нагадаў, што, калі Беларусь толькі рыхтавалася да рэалізацыі атамнага праекта на Захадзе, "раздаваліся крыкі ў наш адрас".
"Цяпер мы бачым, якое гэта было выверанае і прадуманае рашэнне. Нашы крытыкі цяпер сутаргава дастаюць з пыльных шаф праекты атамных станцый", - падкрэсліў ён.
Галоўчанка лічыць, што для Беларусі гэта важнейшы праект дзесяцігоддзя.
Сёння адбылася працэдура павышэння магутнасці другога энергаблока БелАЭС да 50%.
"Фактычна мы ўжо знаходзімся на фінішнай прамой. Сёння мы абмяркоўвалі графік астатніх мерапрыемстваў па вываду другога энергаблока станцыі на прамысловую эксплуатацыю і прыёмку для планавай работы", - удакладніў ён.
Пасля чаго кіраўнік урада нагадаў, што ўлады загадзя прынялі ўсе рашэнні для стымулявання электраспажывання. Найперш гэта рабілася ў інтарэсах грамадзян. Для гэтага ўводзіліся адпаведныя тарыфы на энергазабеспячэнне, на водападагрэў, на цеплазабеспячэнне. Гэта ўсё прызначалася для таго, каб электразабеспячэнне дома было не даражэйшае за традыцыйнае.
"Гэта яшчэ і пытанне дыверсіфікацыі крыніц атрымання энергіі. Мы не адмаўляемся ад прыроднага газу", - запэўніў ён.
Галоўчанка канстатаваў, што выхад БелАЭС на поўную магутнасць дазволіць зэканоміць ад 4 да 5 мільярдаў кубаметраў газу і генерыраваць 18-19 млрд кВт гадзін у год з дапамогай атамнай энергетыкі.
"Гэта добрая дапамога для беларускай энергасістэмы", - упэўнены прэм’ер-міністр.
На яго думку, развіццё атамнай энергетыкі – гэта не проста пытанне аб генерацыі электрычнасці. Гэта цэлы блок тэхналогій і сумежных галін, якія падцягне за сабой атамная электрастанцыя.
"З уводам станцыі ў эксплуатацыю работа не заканчваецца. У Расатаме вядуцца работы па мадэрнізацыі, паляпшэнні параметраў як рэактараў бягучага тыпу, так і іншыя напрацоўкі, якія маюць цікавасць для беларускага боку. Наперадзе яшчэ вялікая і насычаная работа", - рэзюміраваў Галоўчанка.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Чытайце таксама:
Ядзернае паліва з БелАЭС будзе перапрацоўвацца ў Расіі
Электраэнергію БелАЭС змогуць пастаўляць у Расію з наступнага года
Расія працягнула пачатак пагашэння Беларуссю крэдыту на АЭС