МІНСК, 21 мая – Sputnik. На некаторых папулярных еўрапейскіх курортах гэтым летам пачнуць дзейнічаць новыя забароны. Такім чынам улады рэгіёнаў змагаюцца з празмерным турызмам і антысацыяльнымі паводзінамі адпачываючых, паведамляе Асацыяцыя тураператараў (АТАР).
У Іспаніі больш не пашумець
Напрыклад, улады іспанскага горада Барселоны прынялі рашэнне закрыць для турыстаў і мясцовых грамадзян уваход у вячэрні час на пляцоўку Бункер Эль Кармэль. Гэта адна з самых папулярных назіральных кропак горада, дзе пасля "вечарын" заўсёды застаецца вельмі шмат смецця.
Таксама на ўсіх пляжах Барселоны зараз будзе забаронена курыць. У 2022 годзе гэтая забарона на курэнне была ўведзена толькі ў чатырох зонах, а сёлета яна будзе дзейнічаць ужо ва ўсіх дзесяці. Аналагічная забарона ўводзіцца і на 28 пляжах Балеарскіх астравоў.
Акрамя таго, у Барселоне абнавіліся правілы абслугоўвання турыстычных груп і зараз гідам забаронена карыстацца падчас экскурсій мегафонамі. У Алікантэ таксама змагаюцца з шумам, зараз там пад забаронай "моцныя гукі, якія ўтвараюцца мэбляй" на тэрасах бараў і рэстаранаў, гучныя размовы ў памяшканнях, у тым ліку ў нумарах гасцініц і нават музыка на пляжы. Штраф за гэта пагражае немаленькі – да 30 тысяч еўра.
На востраве Маёрка на кантроль паставілі неабавязковых кліентаў кавярні. У прыватнасці, мясцовая асацыяцыя рэстаранаў рэкамендавала ўстановам запытваць нумар крэдытнай карты госця пры браніраванні століка. Калі госць у выніку не з’явіцца, з карты спішуць суму, роўную 20% ад сярэдняга рахунку.
Акрамя таго, летась у адзінаццаці рэстаранах Маёркі дзейнічаў дрэс-код. Там адмаўляліся абслугоўваць турыстаў у футбольных майках, топіках без шлеек і купальніках. У гэтым годзе колькасць устаноў, якія ўвядуць аналагічныя патрабаванні, павялічыцца ўтрая.
У Італіі пакараюць за сэлфі
У італьянскім прыморскім гарадку Партафіна турыстам будзе забаронена спыняцца ў папулярных месцах для фота, такім чынам мясцовыя ўлады змагаюцца з заторамі на дарогах.
Гэтая забарона будзе дзейнічаць аж да 15 кастрычніка 2023 года. Парушальнікам пагражае штраф у памеры ад 68 да 275 еўра.
На ўзбярэжжы Амальфі з чэрвеня па верасень будзе скарочаны трафік на прыбярэжным участку дарогі паміж курортамі Віетры-суль-Марэ і Пазітана. Там будзе дзейнічаць дастаткова складаная сістэма – аўто з нумарнымі знакамі, якія заканчваюцца на няцотны лік, змогуць выязджаць на дарогу ў няцотныя дні, а на цотны лік – у цотныя.
У 2022-м у Сарэнта ўвялі штрафы для адпачываючых у купальніках і бікіні і для тых, хто ходзіць па горадзе з аголенымі грудзьмі. Штрафы за гэта былі да 500 еўра. Улетку гэтага года такая забарона распаўсюдзіцца і на суседнія курортныя гарады на Амальфітанскім узбярэжжы.
Знакаміты грэчаскі пляж зачынены
У Грэцыі турысты зараз не змогуць патрапіць на адзін з самых прыгожых пляжаў у краіне – Наваё на востраве Закінф. Звязана гэта з небяспекай апоўзняў, а яшчэ мясцовым уладам хочацца абараніць гэтае месца ад натоўпу турыстаў і смецця.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Таксама на Sputnik:
Эксперты расказалі, дзе можна бюджэтна правесці водпуск
Пяскоў растлумачыў, чаму Расія ўвяла бязвіз для грамадзян Грузіі
Беларусь распрацоўвае даступныя туры ў Башкортастан