Зніклых на Эльбрусе беларусаў шукаюць верталёт і беспілотнік

Наземны атрад ратавальнікаў працягнуў пошукі сёння раніцай – абследавана яшчэ адно месца, дзе маглі б быць беларусы.
Sputnik
МІНСК, 24 мая – Sputnik. Для пошуку беларусаў, якія зніклі на Эльбрусе, задзейнічаны верталёт Мі-8 і беспілотнік, пра гэта ў сераду паведаміла ГУМНС РФ па рэгіёне.
Аб тым, што шасцёра беларусаў зніклі на заходнім схіле Эльбруса, стала вядома ў мінулы аўторак. Турысты перасталі выходзіць на сувязь з 21 мая. У МНС група не рэгістравалася.
У аўторак турыстаў знайсці не ўдалося, ратавальнікам абцяжарваюць працу складаныя ўмовы надвор'я і рэльеф мясцовасці.
"Пошукава-выратавальная аперацыя на Эльбрусе працягваецца. На пошукі прыцягнута групоўка больш як 80 чалавек, 24 адзінкі тэхнікі, беспілотны лятальны апарат і верталёт Мі-8 МНС Расіі", – расказалі ратавальнікі.
У МНС удакладнілі, што атрад ратавальнікаў працягнуў пошукі сёння раніцай і абследаваў участак ніжніх начлегаў ля вяршыні гары Прас.
Раней у МЗС Беларусі паведамілі, што спіс зніклых беларусаў сфарміраваны, удакладняюцца іх даныя. Беларускія дыпламаты знаходзяцца ў пастаянным кантакце з расійскімі ратавальнікамі
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Таксама на Sputnik:
Пракуратура і МНС правераць дзіцячыя летнія лагеры і атракцыёны
Сцяг БДУ ўстанавілі на Эльбрусе
Ваенныя самалёты СД будуць патруляваць беларускую паветраную прастору