Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі

Выбралі беларуску, якая паляціць у космас

Першая ў суверэннай гісторыі Беларусі жанчына-касманаўт паляціць з місіяй на Міжнародную касмічную станцыю ў наступным годзе.
Sputnik
МІНСК, 29 мая – Sputnik. Камандзірам экіпажа місіі ЭП-21, якая даставіць на борт МКС беларускую жанчыну-касманаўта, стане Алег Навіцкі, пра гэта гавораць даныя на сайце Цэнтра падрыхтоўкі касманаўтаў.
Першага касманаўта незалежнай Беларусі завуць Марына Васілеўская, якая працуе бортправадніком у "Белавія". Дубліраваць яе будзе Анастасія Лянкова – дзіцячы хірург РНПЦ дзіцячай хірургіі.
Адметна, што ў беларускіх жанчын-касманаўтаў пакуль што няма персанальных старонак на сайце Цэнтра падрыхтоўкі касманаўтаў імя Ю.А. Гагарына.
Пры гэтым місію можна назваць практычна беларускай па складзе, бо камандзірам будзе вядомы касманаўт Алег Навіцкі, які родам з Чэрвеня. У якасці бортінжынера карабля на МКС адправіцца астранаўт NASA Колдвел Дайсан Трэйсі.
Раней стала вядома, што тэрміны палёту экіпажа будуць ссунуты з восені бягучага года на вясну 2023 года. Гэта можа быць звязана з няспраўнасцямі ў касмічным караблі "Саюз-МС-22", які прыстыкаваны да МКС.
Касманаўт з Беларусі на борце МКС будзе займацца даследаваннямі, звязанымі з магчымымі міжпланетнымі падарожжамі і працяглымі палётамі.
Такія падарожжы патрабуюць наяўнасці тэхналогій, як выкарыстоўваць расліны для рэгенерацыі кіслароду. Таксама неабходна вывучыць і тэхналогіі аховы жывых істот і электронікі ад радыяцыі.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Чытайце таксама:
Грызлоў: Беларусь і Расія працягваюць мірнае асваенне космасу
Якімі даследаваннямі зоймецца касманаўт з Беларусі, расказалі ў НАН
Беларускі касманаўт праверыць на МКС матэрыял, які сам залечваецца